https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Зацверджана новая эмблема спецфонду Прэзідэнта Беларусі па падтрымцы таленавітай моладзі


Гэта прадугледжана ўказам нумар 358 "Аб унясенні змяненняў ва Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 29 лютага 2008 года нумар 142", паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
Зацверджаны новыя апісанні і выявы эмблемы спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі і нагрудных знакаў "Лаўрэат спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі" і "Лаўрэат спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па сацыяльнай падтрымцы здольных навучэнцаў i студэнтаў".

У адпаведнасці з дакументам удакладнена кола асоб, якія маюць права на заахвочванне са спецыяльнага фонду Прэзідэнта Беларусі па падтрымцы таленавітай моладзі. Так, у мэтах стымулявання творчых ініцыятыў моладзі выключаецца патрабаванне аб неабходнасці наяўнасці ганаровых званняў у асоб, якія прэтэндуюць на адпаведныя заахвочванні (да выдання ўказа са спецыяльнага фонду заахвочваліся дзеячы культуры і мастацтва, гэта значыць асобы, якія маюць ганаровыя званні ў сферы культуры).

Унесены таксама змяненні ў палажэнне аб геральдычных сімвалах спецыяльных фондаў кіраўніка дзяржавы, накіраваныя на прывядзенне тэрміналогіі ў адпаведнасць з законамі "Аб афiцыйных геральдычных сiмвалах" і "Аб культуры ў Рэспублiцы Беларусь".

22 ліпеня 2014, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:22.07.2014
Тематика:Культура, Законодательство
Просмотров:1296
 
Ключевые слова:
Образование в Беларуси Соцзащита Спецфонд Президента
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме