https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Згодна з дырэктывай прэзідэнта, прадукцыйнасць працы ў сельскай гаспадарцы да канца 2020 года павінна вырасці на 40%


Аляксандр Лукашэнка падпісаў дырэктыву № 6 "Аб развіцці вёскі і павышэнні эфектыўнасці аграрнай галіны", паведамляе прэс-служба прэзідэнта.
У дакуменце выкладзеныя рашэнні, прынятыя 3 красавiка 2018 года на рэспубліканскім семінары-нарадзе аб стане галіны, пастаўленыя кіраўніком дзяржавы задачы, мэты далейшага развіцця аграрнай галіны і механізмы іх рэалізацыі.

"Асноўныя палажэнні дырэктывы, выкананне якіх дазволіць дасягнуць пастаўленых мэтаў, тычацца забеспячэння ўстойлівага развіцця і функцыянавання аграпрамысловага комплексу, правядзення канкурэнтнай эканамічнай палітыкі для дасягнення эфектыўнага функцыянавання рынку сельскагаспадарчай прадукцыі і прадуктаў харчавання, забеспячэння ўстойлівага развіцця тэрыторыі сельскай мясцовасці, занятасці сельскага насельніцтва і павышэння ўзроўню яго жыцця", — удакладнілі ў прэс-службе.

Палажэнні дакумента таксама накіраваныя на ўзмацненне залежнасці ацэнкі работы кадраў ад стану вытворчай, выканальніцкай і працоўнай дысцыпліны, падрыхтоўку сельскагаспадарчай вытворчасці.

Пры выкананні ўстаноўленых дырэктывай заданняў да канца 2020 года аб`ёмы вытворчасці малака ў краіне павінны дасягнуць 9 млн тон за год, прадукцыі вырошчвання жывёлы і птушкі — 1,8 млн тон, адзначылі ў прэс-службе. Павінен быць забяспечаны рост прадукцыйнасці працы ў сельскай гаспадарцы на 40% і ўзровень заработнай платы ў галіне не ніжэйшы за ўзровень, які складваецца ў сярэднім у эканоміцы.

Аляксей Аляксандраў, БелаПАН
Мінск, 4 сакавіка 2019
 
Дата публикации:04.03.2019
Тематика:Бизнес, Законодательство
Просмотров:467
 
Ключевые слова:
Сельское хозяйство Директива Производительность труда
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме