https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Вышэйшы Дзяржаўны савет Саюзнай дзяржавы 30 чэрвеня ў Маскве прыняў рашэнні па дзевяці пытаннях


Пра гэта паведаміла прэс-служба прэзідэнта Беларусі.
"Сёння мы зацвердзілі важныя для далейшага прасоўвання саюзнай інтэграцыі дакументы. Мы спадзяемся, што прынятыя рашэнні і дасягнутыя дамоўленасці актывізуюць далейшае развіццё ўсяго спектра двухбаковых адносін. Галоўны вынік працы ў тым, што мы пацвердзілі гатоўнасць працягваць канструктыўны дыялог, вырашаць самыя вострыя пытанні па ўсіх кірунках супрацоўніцтва", — сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Бакі падпісалі пастановы аб захаванні патэнцыялу машынабудаўнічага комплексу Саюзнай дзяржавы, аб супрацоўніцтве ў сферы аграпрамысловага комплексу, аб выніках гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва Беларусі і Расіі за 2016 год, аб ходзе выканання прыярытэтных кірункаў і першачарговых задач далейшага развіцця Саюзнай дзяржавы на сярэднетэрміновую перспектыву.

Таксама былі прыняты пастановы аб ходзе выканання праграмы ўзгодненых дзеянняў у галіне знешняй палітыкі на 2016—2017 гады, аб старшыні Пагранічнага камітэта Саюзнай дзяржавы, аб асноўных пытаннях да пасяджэнняў ВДС на 2017 год.

Акрамя таго, падпісаны рэзалюцыі аб выніках рэалізацыі канцэпцыі сацыяльнага развіцця Саюзнай дзяржавы на 2011—2015 гады, аб ходзе выканання рашэнняў Вышэйшага дзяржаўнага савета.

Аляксей Арэшка, БелаПАН
Мінск, 30 чэрвеня 2017
 
Дата публикации:30.06.2017
Тематика:Новости, Союзное государство
Просмотров:827
 
Ключевые слова:
Беларусь-Россия Интеграция Сотрудничество
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме