https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Замежныя назіральнікі задаволеныя ўзроўнем адкрытасці вучэнняў "Захад-2017"


Замежныя назіральнікі задаволеныя ўзроўнем адкрытасці вучэнняў "Захад-2017", заявіў журналістам 18 верасня на Асіповіцкім палігоне пасля розыгрышу баявых дзеянняў прадстаўнік Швецыі палкоўнік Томас Мёлер.
"Я задаволены ўзроўнем адкрытасці. Прадстаўнікі Узброеных сіл Беларусі адказалі на ўсе пытанні, якія мы задавалі", — сказаў ён.

Замежны ваенны назіральнік заявіў, што "ўражаны баявымі дзеяннямі". "Гэта патрабуе вялікай каардынацыі і вялікай падрыхтоўкі", — адзначыў палкоўнік шведскай арміі.

Адказваючы на пытанне пра розныя дадзеныя колькасці войскаў, якія былі задзейнічаныя ў вучэннях "Захад-2017", Мёлер заявіў, што афіцыйныя дадзеныя тычыліся сухапутных войскаў і яны адпавядаюць рэчаіснасці. Колькасць авіяцыі і флоту назіральнікі не вывучалі.

Каментуючы правядзенне ў цяперашні час у самой Швецыі ваенных вучэнняў, палкоўнік падкрэсліў, што яны не з`яўляюцца адказам на вучэнні "Захад-2017" і былі спланаваныя некалькі гадоў таму.

На вучэнні "Захад-2017", якія праходзяць з 14 па 20 верасня, былі запрошаны назіральнікі з Латвіі, Літвы, Польшчы, Украіны, Эстоніі, Швецыі і Нарвегіі. Запрашэнні былі накіраваны таксама прадстаўнікам ААН, АБСЕ, НАТА, СНД, АДКБ, МКЧК, ваенна-дыпламатычнага корпуса замежных дзяржаў, акрэдытаваных пры пасольствах у Мінску.

Вучэнні праходзяць у Беларусі на шасці палігонах (Барысаўскім, Даманаўскім, Ружанскім, Лепельскім, Ласвіда і Асіповіцкім), у раёне Дрэтуні і Глыбокага (Віцебская вобласць), а таксама на трох палігонах у Расіі.

Паводле дадзеных Мінабароны Беларусі, на беларускай тэрыторыі задзейнічана 10.175 вайскоўцаў, у тым ліку 3.100 расійскіх, 138 танкаў (98), баявых браніраваных машын — 231 (104), артылерыйскіх сістэм і рэактыўных сістэм залпавага агню — 142 (32), самалётаў і верталётаў — 49 (27).

Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН
Асіповічы, 18 верасня 2017
 
Дата публикации:18.09.2017
Тематика:Новости, Союзное государство
Просмотров:944
 
Ключевые слова:
Военный учения "Запад-2017"
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме