Курс валютпокупкапродажа
USD346.55347.64
EUR403.66406.48
RUR5.455.51
www.kurs.kz
 


 



Найти
 
 


Беларусь і Расія падпісалі праграму ўзгодненых дзеянняў у галіне знешняй палітыкі на 2018—2019 гады


Беларусь і Расія 15 лістапада па выніках перамоў у Маскве міністраў замежных спраў Уладзіміра Макея і Сяргея Лаўрова падпісалі праграму ўзгодненых дзеянняў у галіне знешняй палітыкі на 2018—2019 гады, паведамляе ў Беларусі.
Па выніках сустрэчы Макей заявіў, што ў адносінах Беларусі і Расіі няма рознагалоссяў, якія нельга вырашыць. Па словах міністра, бакі адзначылі станоўчую дынаміку ўзаемнага гандлю ў гэтым годзе: узаемны тавараабарот павялічыўся на 20%, што, як адзначыў міністр, гаворыць пра многае.

"Спрэчныя пытанні ў гандлёва-эканамічнай сферы перыядычна ўсё ж узнікаюць, аднак вопыт нашых адносін сведчыць аб тым, што рознагалоссяў, якія нельга вырашыць з дапамогай разумных кампрамісаў, не існуе", — цытуе Макея дзяржаўнае агенцтва БелТА.

Кіраўнік МЗС Беларусі падкрэсліў, што краіны працягваюць курс на паглыбленне інтэграцыйнага ўзаемадзеяння, фарміраванне ўзгодненай палітыкі ў АБСЕ і іншых міжнародных арганізацыях.

"Мы таксама абмеркавалі пытанні пазіцыянавання Еўразійскага эканамічнага саюза за мяжой і сфармулявалі пэўныя прапановы па гэтай тэме, якія накіруем нашым партнёрам", — удакладніў Макей.

Паводле яго слоў, праграма ўзгодненых дзеянняў у галіне знешняй палітыкі дзяржаў — удзельніц Дагавора аб стварэнні Саюзнай дзяржавы на 2018—2019 гады — "гэта больш за 30 старонак дробнага почырку".

"Там прапісана вельмі шмат мерапрыемстваў, якія мы павінны рэалізаваць на працягу бліжэйшых двух гадоў. Яны тычацца нашага ўзаемадзеяння і на двухбаковых пляцоўках, і ў розных міжнародных арганізацыях. Я перакананы, што рэалізацыя гэтай праграмы будзе спрыяць устанаўленню яшчэ больш цесных, даверных кантактаў паміж нашымі міністэрствамі і краінамі", — падкрэсліў ён.

Аляксей Аляксандраў, БелаПАН
Мінск, 15 лістапада 2017
 
Дата публикации:15.11.2017
Тематика:Новости, Союзное государство
Просмотров:154
 
Ключевые слова:
Интеграция Беларусь-Россия Товарооборот Внешняя политика
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме