https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Аляксандр Лукашэнка і дзяржсакратар Саюзнай дзяржавы Рыгор Рапота падчас сустрэчы 12 сакавіка ў Мінску абмеркавалі пералік пытанняў і тэрміны правядзення пасяджэння Вышэйшага дзяржаўнага савета (ВДС) Саюзнай дзяржавы


Пра гэта паведамляе прэс-служба прэзідэнта.
Дата правядзення ВДС не называецца. Апошні раз Вышэйшага дзяржсавет збіраўся 30 чэрвеня 2017 года ў Маскве.



"Ёсць шэраг пытанняў, якія пасля прэзідэнцкіх выбараў нам варта сур`ёзна абмеркаваць, прааналізаваўшы сітуацыю. І ў сферы ваенна-палітычнага супрацоўніцтва, і ў сферы эканамічнага супрацоўніцтва паміж дзвюма дзяржавамі. Думаю, што фармат Саюзнай дзяржавы для гэтага падыходзіць. Таму нам варта абмеркаваць з вамі, якія актуальныя пытанні мы вынесем на разгляд Вышэйшага дзяржаўнага савета, і пагаварыць пра тое, калі прыкладна мы зможам правесці ВДС", — адзначыў кіраўнік дзяржавы.

"У нас у Беларусі ўсе сыходзяцца ў меркаванні, што калі атрымаецца ў новаабранага прэзідэнта Расіі наведаць Беларусь і адначасова правесці пасяджэнне Вышэйшага дзяржсавета, было б нядрэнна. Таму і гэтую тэму нам трэба з вамі абмеркаваць, ну а потым прапануем новаму прэзідэнту правесці такую сустрэчу ў Мінску, і правесці яе ў межах пасяджэння ВДС. Ёсць што абмеркаваць", — падкрэсліў Лукашэнка.

Да гэтага неабходна, каб урады і ведамствы дзвюх краін прапрацавалі адпаведныя пытанні, дадаў прэзідэнт. "Каб зноў не выкідвалася гэта на ўзровень прэзідэнтаў — тое, што павінны вырашаць міністры і іншыя члены ўрада", — адзначыў ён.

Паводле слоў Лукашэнкі, у Расіі ва ўмовах прэзідэнцкай выбарчай кампаніі актывізуюцца не толькі рознага роду эліты, зацікаўленыя людзі, але і грамадства ў цэлым.

"У Беларусі таксама мы назіраем і адчуваем гэты пульс. І ўсё гэта не можа не адбівацца і на Беларусі. Але, на нашую радасць, да лепшага. Таму што не толькі актывізуецца грамадства напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў, але і эканоміка. А паколькі найцяснейшым чынам нашы эканомікі звязаныя, спалучэнне высокае, натуральна, гэта ў плюс і для Беларусі. Галоўнае гэты тэмп і пасля выбараў падтрымаць. Думаю, зможам", — сказаў афіцыйны лідар.

Рапота падкрэсліў, што парадкі дня маючых адбыцца пасяджэнняў Савета міністраў і Вышэйшага дзяржсавета Саюзнай дзяржавы сфармаваныя.

"Я вас пра гэта праінфармую. Ідзе праца. Думаю, што будзе пра што пагаварыць тады, калі вызначацца тэрміны і таго, і іншага мерапрыемства", — сказаў Рапота.

"Сапраўды, сабралася шмат пытанняў. Гэта натуральна. Таму што ўсё ж такі мы ўсе працуем. Калі я кажу "мы", я маю на ўвазе і расійскі бок, і беларускі, ўсе інстытуты Саюзнай дзяржавы", — дадаў ён.

Прэзідэнцкія выбары ў Расіі пройдуць 18 сакавіка.

Аляксей Аляксандраў, БелаПАН
Мінск, 12 сакавіка 2018
 
Дата публикации:12.03.2018
Тематика:Новости, Союзное государство
Просмотров:1098
 
Ключевые слова:
Россия Выборы
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме