Курс валютпокупкапродажа
USD378.65380.26
EUR421.4423.83
RUR5.845.89
www.kurs.kz
 


 


Найти
 
 


Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падкрэслівае важнае значэнне суверэнітэту для любой дзяржавы


Аб гэтым беларускі лідар заявіў, адказваючы на пытанні журналістаў.
"Навошта нам узнімаць пытанні суверэнітэту Беларусі і Расіі? Гэта ікона, гэта святое, - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка. - Няма ў нас праблемы суверэнітэту (у адносінах дзвюх краін.). Мы нават у гэтым кантэксце не абмяркоўваем гэтыя праблемы".

Звяртаючыся да журналіста, які агучыў пытанне аб суверэнітэце, кіраўнік дзяржавы ў сваю чаргу задаў яму рытарычнае пытанне: "Вы гатовы сёння паступіцца або таргавацца суверэнітэтам?"

"Я не пра незалежнасць гавару. Для мяне незалежнасць - гэта паняцце адноснае. Ніводная дзяржава - прыкладам таго з`яўляецца Кітай - яны ніколі не размаўляюць аб суверэнітэце", - адзначыў Прэзідэнт.

Ён падкрэсліў, што бакі зыходзяць з таго, што сёння ёсць дзве дзяржавы. "Вы ведаеце, як яны ўтварыліся. Не мы былі ініцыятарамі з Прэзідэнтам (Уладзімірам Пуціным.) развалу той дзяржавы (размова пра СССР. ). У нас аднолькавая пазіцыя па гэтым пытанні", - сказаў Прэзідэнт Беларусі.

Аляксандр Лукашэнка ў якасці пацвярджэння існуючых цесных адносін паміж Беларуссю і Расіяй прывёў заявы, якія прагучалі на сустрэчы з вуснаў галіновых міністраў культуры, спорту і адукацыі.

"Мы наогул не разышліся, - падкрэсліў ён. - Калі ўзяць Украіну, таксама славянскую дзяржаву, які велізарны разрыў за некалькі гадоў утварыўся! А мы размаўляем на адной мове і разумеем аднолькава праблемы".

Паводле слоў Прэзідэнта, ёсць і вынікі супрацоўніцтва. Так, Беларусь будзе актыўна пераймаць досвед работы адукацыйнага цэнтра "Сірыус", які ў Сочы наведалі кіраўнікі дзяржаў.

"Таму справа тут не ў суверэнітэце. Я вам выкажу сваё меркаванне. Думаю, мой калега і мой сябар згодзіцца з гэтым. Мы гатовы настолькі ісці далёка ў яднанні, аб`яднанні нашых намаганняў дзяржаў і народаў, наколькі вы гатовы. Мы і заўтра можам аб`яднацца. У нас праблем няма. Але ці гатовы вы (расіяне і беларусы) на гэта - пытанне. Таму гэта вам трэба адрасаваць пытанне да сябе. Наколькі вы гатовы, настолькі мы і будзем выконваць вашу волю. А калі не гатовы, якая б ні была магутная і вялікая Расія, яна сёння не ў стане навязаць камусьці волю. Тым больш мы, нам гэта і не патрэбна", - заявіў беларускі лідар.

"Таму рыхтуйцеся вы. У сваім усведамленні, у сваіх паводзінах, мэты стаўце перад сабой. Я маю на ўвазе народы Расіі і Беларусі. А мы будзем іх рэалізоўваць. Мы вашы слугі", - рэзюмаваў Аляксандр Лукашэнка.

15 лютага 2019, Сочы
Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА
 
Дата публикации:15.02.2019
Тематика:Новости, Союзное государство
Просмотров:119
 
Ключевые слова:
Суверенитет Беларусь-Россия Независимость
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме