https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


У Міністэрстве прамысловасці Беларусі лічаць нявыгаднымі ўмовы, на якіх беларуска-расійскія зборачныя вытворчасці ў Расіі могуць атрымліваць дзяржпадтрымку


Аб гэтым 21-га сакавіка заявіў міністр прамысловасці Павел Уцюпін на пасяджэнні Камісіі Парламенцкага сходу Саюза Беларусі і Расіі па эканамічнай палітыцы.
Сумесныя з Беларуссю зборачныя вытворчасці і адпаведна новыя рабочыя месцы створаны на такіх расійскіх пляцоўках, як "Брансксельмаш", Чарапавецкі ліцейна-механічны завод (ЧЛМЗ).

"Сёння гэтыя прадпрыемствы не могуць скарыстацца падтрымкай, якая ёсць у РФ. Абавязковая ўмова ў рамках заканадаўства заключаецца ў тым, каб пэўны комплекс тэхналагічных аперацый выконваўся ў Расіі. У канчатковым выніку гэта прывядзе да пагаршэння эканамічнай сітуацыі і на беларускіх, і на расійскіх прадпрыемствах", - перасцярог Павел Уцюпін.

Пры пераносе пэўных тэхаперацый СП не будзе мець таго ж эфекту маштабу вытворчасці, які мае МТЗ. Акрамя таго, пацерпяць кааперацыйныя сувязі, зменшацца закупкі.

У гэтай сітуацыі беларускі бок, безумоўна, ставіў пытанне аб дзяржпадтрымцы СП. Калі прадпрыемствы змогуць ёю скарыстацца, то ў канчатковым выніку гэта дасць магчымасць патанніць тэхніку для сельгаспажыўцоў, дадаў кіраўнік беларускага профільнага ведамства. Пакуль, паводле слоў Паўла Уцюпіна, з Мінпрамгандлем РФ удалося дамовіцца па некаторых мадэлях кормаўборачнай тэхнікі. Што датычыцца збожжаўборачнай, то ў гэтым выпадку расійскі бок катэгарычна супраць. У якасці аргумента служаць апасенні наконт стварэння канкурэнцыі "Ростсельмашу", хоць "Брансксельмаш" пры вытворчасці збожжаўборачных трактароў ужо цяпер выконвае 11 тэхаперацый з 15, а ўзровень лакалізацыі дасягае 50 працэнтаў.

У час пасяджэння абмяркоўвалася пытанне з сумеснай вытворчасцю трактароў на ЧЛМЗ. Планавалася, што ў 2019 годзе будзе выпушчана 4 тыс. адзінак тэхнікі. Аднак адпаведны дагавор так і не заключаны. Парламентарыі папрасілі Паўла Уцюпіна пракаменціраваць сітуацыю. Ён растлумачыў, што бакі цяжка ідуць на перагаворы аб схеме рэалізацыі трактароў, усе астатнія пытанні вырашальныя. Чакаецца, што ў бягучым годзе ў Чарапаўцы збяруць 3 тыс. адзінак тэхнікі. У Парламенцкім сходзе ўзялі сітуацыю на кантроль і маюць намер садзейнічаць перагаворам.

Штогадовыя патрэбнасці расійскага рынку ў сельгастэхніцы вялікія. Трактароў, напрыклад, трэба 40 тыс. У 2018 годзе іх было закуплена 26 тыс., з якіх больш як палавіна беларускай вытворчасці.

Удзельнікі пасяджэння камісіі абмеркавалі арганізацыю работы па ўліку маёмасці, створанай або набытай за кошт сродкаў бюджэту Саюзнай дзяржавы, а таксама разгледзелі праблемы, якія ўзнікаюць пры ўкараненні і камерцыялізацыі рэзультатаў рэалізацыі праграм і праектаў Саюзнай дзяржавы.

У абмеркаванні прынялі ўдзел прадстаўнікі Пастаяннага камітэта Саюзнай дзяржавы, фінансавых, эканамічных і кантрольных органаў Беларусі і Расіі, Міністэрства прамысловасці і гандлю РФ, Мінпрама Беларусі, Міністэрства навукі і вышэйшай адукацыі Расіі, Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Беларусі.

21 сакавіка 2019, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:21.03.2019
Тематика:Бизнес, Союзное государство
Просмотров:473
 
Ключевые слова:
Кооперация Совместное производство
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме