https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Цэнтры народнай творчасці Віцебска і Смаленска падпісалі пагадненне аб супрацоўніцтве


Аб гэтым паведамілі ў Віцебскім абласным метадычным цэнтры народнай творчасці.
Дакумент, падпісаны 2 красавіка ў Віцебску кіраўнікамі дзвюх устаноў культуры тэрмінам на пяць гадоў, прадугледжвае правядзенне абменных выставак, сумесных навукова-практычных канферэнцый, розных творчых праектаў, удзел у значных культурных падзеях рэгіёнаў, аб`яднанне намаганняў па рэканструкцыі народнага строю і іншых напрамках дзейнасці.

Важнай часткай мерапрыемства, прымеркаванага да святкавання Дня яднання народаў Беларусі і Расіі, стала адкрыццё выстаўкі смаленскіх майстроў у Віцебскім абласным метадычным цэнтры народнай творчасці. У экспазіцыю "Майстэрства на ўсе часы" ўвайшло каля 70 работ, прысвечаных Смаленску. Шырока прадстаўлены разьба па дрэве, лозапляценне, мастацкія вырабы з бяросты, аўтэнтычныя рушнікі, кераміка з фондаў Смаленскага музея-запаведніка, у тым ліку свістулькі і артэфакты, знойдзеныя ў час раскопак. "Стылі вырабу работ маюць яркія адметныя рысы, таму знаёмства з гэтай выстаўкай будзе цікава як шырокаму гледачу, так і майстрам народнай творчасці", - адзначылі ў цэнтры.

Наведаць выстаўку можна да 22 красавіка.

3 красавіка 2019, Віцебск
Вольга Багачова - БЕЛТА
 
Дата публикации:03.04.2019
Тематика:Культура, Союзное государство
Просмотров:457
 
Ключевые слова:
Народное творчество Смаленск Віцебск Выставка
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме