https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


На гады наперад: Мезенцаў аб рэалізацыі праграмы дзеянняў па інтэграцыі


Пасол РФ перакананы, што ўзгадненне праграмы дзеянняў па рэалізацыі Саюзнага дагавора кіраўнікамі ўрадаў Беларусі і Расіі Сяргеем Румасам і Дзмітрыем Мядзведзевым - гэта важны крок, які адчуюць грамадзяне дзвюх краін.
Праграма дзеянняў па рэалізацыі Саюзнага дагавора разлічана на многія гады і вынік ад яе ўвасаблення ў жыццё адчуюць грамадзяне і Беларусі, і Расіі, пра гэта заявіў у аўторак Надзвычайны і Паўнамоцны пасол РФ Дзмітрый Мезенцаў.

Мезенцаў адзначыў, што Саюзны дагавор у свой час "пазначыў новыя магчымасці для грамадзян нашых краін" і "адкрыў многія дзверы, у тым ліку для прамысловай і вытворчай кааперацыі" прадстаўнікоў Беларусі і Расіі. Праграма дзеянняў па інтэграцыі, ўзгодненая на пачатку верасня урадамі дзвюх краін, стала яшчэ адным крокам у гэтым кірунку.

"Гэта праграма дзеянняў на гады наперад. Мы зрабілі важны крок, вынікі якога павінны адчуць і ў Беларусі, і ў Расіі", - канстатаваў пасол Расіі.

Нагадаем, 6 верасня прэм`ер-міністры Беларусі і Расіі Сяргей Румас і Дзмітрый Мядзведзеў парафіравалі праграму інтэграцыі дзвюх краін. Урады дзвюх краін завяршылі працу над падрыхтоўкай праграмы дзеянняў па рэалізацыі Саюзнай дамовы 1999 года, было зацверджана больш за 30 дарожных карт у розных сферах.

Мінск, 17 верасня 2019
Sputnik
 
Дата публикации:17.09.2019
Тематика:Новости, Союзное государство
Просмотров:372
 
Ключевые слова:
Интеграция Беларусь-Россия
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме