https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Беларусь у дыялогу з РФ нацэлена на канструктыўнае ўзаемадзеянне на раўнапраўных пачатках


Аб гэтым на заключным пасяджэнні першай сесіі Савета Рэспублікі сёмага склікання заявіла спікер верхняй палаты парламента Наталля Качанава.
У гэтым годзе адзначаецца 20-годдзе Дагавора аб стварэнні Саюзнай дзяржавы. "У дыялогу з расійскім бокам Беларусь нацэлена на канструктыўнае ўзаемадзеянне, і самае галоўнае - на раўнапраўных пачатках. На гэтым пастаянна акцэнтуе ўвагу Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка", - падкрэсліла Наталля Качанава.
Яна нагадала аб запланаваных перагаворах прэзідэнтаў Беларусі і Расіі. "Пазіцыя беларускага боку застаецца нязменнай: развіццё інтэграцыі павінна ажыццяўляцца з улікам нацыянальных інтарэсаў і строга на аснове прынцыпаў, закладзеных у дагаворы. Галоўнае - гэта роўныя ўмовы для суб`ектаў гаспадарання, роўны доступ да рынкаў без выключэнняў і абмежаванняў", - адзначыла спікер.

"Старшынства Беларусі ў органах Еўразійскага эканамічнага саюза ў 2020 годзе будзе накіравана на рэалізацыю чатырох асноўных свабод аб`яднання: перамяшчэння тавараў, паслуг, капіталу і рабочай сілы", - дадала яна.

Форум рэгіёнаў Беларусі і Расіі Наталля Качанава назвала ключавым міжнародным мерапрыемствам, які Савет Рэспублікі праводзіць сумесна з Саветам Федэрацыі. Чарговы форум, сёмы па ліку, прыме Беларусь. 

"Неабходна правесці яго на высокім узроўні. Мы перагаварылі ўжо з Валянцінай Іванаўнай Мацвіенка (старшыня Савета Федэрацыі.). Рыхтуем пісьмо, прапануючы парадак дня форуму і дату правядзення. Хутчэй за ўсё, гэта будзе восень. Пакуль мы гэта абмяркоўваем", - праінфармавала кіраўнік верхняй палаты беларускага парламента.
Прадаўжаючы тэму міжнароднага супрацоўніцтва, Наталля Качанава адзначыла шырокую базу кантактаў, якую напрацаваў з замежнымі калегамі Савет Рэспублікі. 

"Нельга дапусціць, каб гэтыя сувязі аслаблі або разарваліся. Нашы міжнародныя парламенцкія сустрэчы павінны быць рэзультатыўнымі: накіраванымі на павелічэнне тавараабароту з замежнымі краінамі, пашырэнне беларускага экспарту, рэалізацыю новых інвестыцыйных праектаў", - абазначыла задачы спікер. 

Асаблівую ўвагу, паводле яе слоў, трэба ўдзяліць супрацоўніцтву з партнёрамі па Саюзнай дзяржаве, Еўразійскім эканамічным саюзе, СНД.

19 снежня 2019, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:19.12.2019
Тематика:Новости, Союзное государство
Просмотров:369
 
Ключевые слова:
Россия Товарооборот Интеграция
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме