https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Грамадзян Беларусі і замежнікаў да шасці гадоў вызваляць ад абавязковай дактыласкапіі ў РФ


Пра гэта гаворыцца ў праекце загада МУС РФ.
Грамадзяне Беларусі, іншаземцы, якія не дасягнулі ўзросту 6 гадоў, дыпламаты, якія прыехалі ў Расію для доўгатэрміновага знаходжання, могуць быць вызвалены ад абавязковай дактыласкапіі і фатаграфавання. 

«Дактыласкапічная рэгістрацыя і фатаграфаванне не праводзяцца ў адносінах да замежных грамадзян, якія з’яўляюцца грамадзянамі Рэспублікі Беларусь, якія не дасягнулі ўзросту 6 гадоў, з’яўляюцца службовымі асобамі міжнародных (міждзяржаўных, міжурадавых) арганізацый, якія ўехалі ў РФ у сувязі з выкананнем службовых абавязкаў, а таксама членамі іх сем’яў», — гаворыцца ў дакуменце.

Акрамя таго, як вынікае з праекта загада, дактыласкапічная рэгістрацыя і фатаграфаванне не праводзяцца ў адносінах да замежных грамадзян, якія з’яўляюцца кіраўнікамі дыпламатычных прадстаўніцтваў і консульскіх устаноў замежных дзяржаў у РФ, членамі дыпламатычнага персаналу, консульскімі службовымі асобамі, а таксама членамі адміністрацыйна-тэхнічнага персаналу дыпламатычных прадстаўніцтваў або консульскіх устаноў. Таксама плануецца вызваліць ад абавязковай дактыласкапіі і фатаграфавання ўладальнікаў дыпламатычных і службовых пашпартоў, супрацоўнікаў і членаў адміністрацыйна-тэхнічнага персаналу апаратаў ваеннага аташата, гандлёвых прадстаўніцтваў і іншых органаў дзяржаўнай улады замежных дзяржаў.

Разам з вышэй пералічанымі катэгорыямі замежных грамадзян таксама могуць вызваляцца ад абавязковай дактыласкапічнай рэгістрацыі і фатаграфавання члены іх сем’яў.

У Расіі з 29 снежня працоўныя мігранты і замежнікі, якія ўязджаюць у краіну на тэрмін больш за 90 дзён, павінны будуць прайсці абавязковую дактыласкапію і фатаграфаванне. Пасля гэтага яны атрымаюць адпаведны дакумент, у тым ліку ён можа быць выкананы ў выглядзе пластыкавай карткі з электронным носьбітам інфармацыі.

Звязда, 5 снежня 2021
 
Дата публикации:05.12.2021
Тематика:Новости, Союзное государство
Просмотров:253
 
Ключевые слова:
Россия МВД Дактилоскопия Миграция Пластиковая карточка
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме