https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Беларусь і Расія захавалі адзінства і поўныя рашучасці ўмацаваць яго


Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў на перагаворах з кіраўніком расійскай дзяржавы Уладзімірам Пуціным на касмадроме Усходні ў Амурскай вобласці.
"Далёкі Усход - далёкі, але нашанскі. Айчына ў нас адна, хоць мы і жывём у дзвюх дзяржавах. Мы ў адрозненне ад некаторых рэспублік захавалі гэта адзінства, і мы поўныя рашучасці ўмацаваць гэта адзінства", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Ён згадаў: літаральна толькі што, адказваючы на пытанні работнікаў касмадрома, Прэзідэнт Расіі гаварыў аб сваіх уражаннях у той дзень, калі адбыўся першы палёт чалавека ў космас.

"Мы радаваліся тады, бачылі, як нашы бацькі, як увесь народ радаваўся, і нам было добра, - успомніў той дзень і Прэзідэнт Беларусі. - А потым на гэтым вучыліся, раслі патрыёты. Было зусім іншае жыццё, не лягчэйшае, чым цяпер, але было нейкае натхненне адзінства".

Аляксандр Лукашэнка падтрымаў прапанову Уладзіміра Пуціна развіваць тэхналагічны турызм на такія аб`екты, як касмадром Усходні: "Тут ёсць што паглядзець, захапіцца і потым расці патрыётам, верыць у сваю краіну".

12 красавіка 2022, Амурская вобласць
БЕЛТА
 
Дата публикации:12.04.2022
Тематика:Новости, Союзное государство
Просмотров:810
 
Ключевые слова:
Космодром Восточный Сотрудничество Космос Строительство
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме