https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Хабараўскі край з`яўляецца важным гандлёвым партнёрам Беларусі – Галоўчанка


Узаемны гандаль паміж расійскім рэгіёнам і рэспублікай у першым квартале бягучага года вырас амаль у тры разы.
Праца з рэгіёнамі Расіі з’яўляецца стрыжнёвым элементам знешняй палітыкі Беларусі, заявіў прэм’ер рэспублікі Раман Галоўчанка на сустрэчы з губернатарам Хабараўскага краю Міхаілам Дзягцяровым.

Кіраўнік беларускага ўрада падкрэсліў, што ва ўмовах узмацнення знешняга ціску на Расію і Беларусь ідзе ўзмоцненая кааперацыя і інтэграцыя ў рамках Саюзнай дзяржавы.

Беларускія карані

"Гэта важны элемент супрацьстаяння гэтаму негатыўнаму ціску", - выказаў меркаванне прэм’ер-міністр.

У сувязі з гэтым ён звярнуў увагу на тое, што ў Хабараўскім краі пражывае шмат беларусаў і там вялікая дыяспара, якая налічвае больш за 100-гадовую гісторыю.

Раман Галоўчанка ў гутарцы з Міхаілам Дзягцяровым адзначыў, што вывучыў карту расійскага рэгіёна і з задавальненнем для сябе знайшоў там шмат тапонімаў, якія ёсць і ў Беларусі.

"Відавочна, што гэта вёскі, заснаваныя беларускімі перасяленцамі, якія знайшлі ў вас другую радзіму", - сказаў ён.

Гандаль ідзе ў рост

"Нягледзячы на ​​геаграфічную аддаленасць Хабараўскі край – гэта важны гандлёвы партнёр для Беларусі. Узаемны гандаль дэманструе станоўчую дынаміку", - канстатаваў Раман Галоўчанка.

Пры гэтым беларускі прэм’ер падкрэсліў, што ў 2021 годзе тавараабарот вырас больш як у два разы. Такую ж дынаміку прыросту ўзаемны гандаль дэманструе ў першым квартале бягучага года.

У 2021 годзе тавараабарот дасягнуў лічбы ў 18,1 мільёна долараў. За студзень-люты 2022 года ён склаў 4,7 мільёна долараў, павялічыўшыся ў 2,9 раза ў параўнанні з аналагічным леташнім перыядам.

Рэгіянальная цікавасць

У сваю чаргу Міхаіл Дзягцяроў адзначыў, што прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін арыентуе кіраўнікоў рэгіёнаў на шчыльную інтэграцыйную работу з Беларуссю.

"Мы цікавімся работай машынабудаўнічага комплексу. У першую чаргу гэта прадукцыя МАЗ, БелАЗ", - сказаў губернатар Хабараўскага краю.

Паводле яго слоў, у складзе дэлегацыі, якая прыбыла ў Беларусь, ёсць і бізнес-місія, якая прывезла з сабой заяўкі на прадукцыю машынабудаўнічых заводаў.

У сваю чаргу Хабараўскі край зацікаўлены ў тым, каб пастаўляць у Беларусь сучасныя самалёты – новыя Sukhoi SuperJet, паведаміў Міхаіл Дзягцяроў.

Мінск, 12 мая 2022
Sputnik
 
Дата публикации:12.05.2022
Тематика:Товары из Беларуси, Союзное государство
Просмотров:1108
 
Ключевые слова:
Хабаровск Сотрудничество Товарооборот Диаспора
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме