https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Беларусь і Расія знайшлі падыходы да ўрэгулявання пытанняў па пастаўках малака


Аб гэтым заявіў 1 сакавіка намеснік прэм`ер-міністра Міхаіл Русы па выніках даклада Прэзідэнту Беларусі Аляксандру Лукашэнку.
Паводле слоў віцэ-прэм`ера, беларускі бок правёў некалькі сустрэч на пляцоўках Міністэрства сельскай гаспадаркі і ўрада Расіі па пастаўках малочнай прадукцыі.

"Падыходы знойдзены", - запэўніў Міхаіл Русы. Ён звярнуў увагу, што Беларусь у мінулым годзе паставіла ў Расію амаль 4 млн т малака і малочнай прадукцыі. І, згодна са статыстыкай, цэны на гэтыя тавары вышэйшыя, чым аналагічныя расійскія або з трэціх краін. Таму, падкрэсліў намеснік прэм`ер-міністра, папрокі ў дэмпінгу Беларусь не прымае.

"Мы падрыхтавалі дарожную карту, і цяпер яна разглядаецца на ўзроўні міністэрстваў сельскай гаспадаркі Беларусі і Расіі па вывадзе тых прадпрыемстваў, на якія накладзены абмежаванні. Даручана і падтрымана на ўзроўні ўрада Расіі зацвердзіць у сакавіку на калегіі абодвух міністэрстваў балансы на сухое малако. Мы гатовы падпісацца пад любой прапановай па цэнах не ніжэйшых, чым у Расійскай Федэрацыі", - адзначыў Міхаіл Русы. Усе гэтыя пытанні знаходзяцца на кантролі ў кіраўніка дзяржавы, рэзюмаваў ён.

1 сакавіка 2018, Мінск
Міхаіл Маціеўскі - БЕЛТА
 
Дата публикации:01.03.2018
Тематика:Бизнес, Союзное государство
Просмотров:760
 
Ключевые слова:
Сельское хозяйство Молочная продукция Беларусь-Россия
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме