https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Прэзідэнт Беларусі падкрэслівае, што Беларусь застаецца паслядоўнай прыхільніцай інтэграцыі


Аб гэтым Аляксандр Лукашэнка заявіў 14 снежня на сустрэчы з прадстаўнікамі расійскай медыйнай супольнасці.
Кіраўнік дзяржавы пацвердзіў, што Расія застаецца стратэгічным партнёрам і саюзнікам Беларусі.

"Інтэграцыйныя пазіцыі Беларусі нязменныя. Мы разам з іншымі ініцыіравалі стварэнне саюзаў, якія існуюць на постсавецкай прасторы", - адзначыў беларускі лідар.

Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што беларускі бок гатовы і далей развіваць інтэграцыю, але пры ўмове жалезабетоннага выканання дасягнутых дамоўленасцей.

"Як бачыце, мы нічога лішняга не патрабуем: дамовіліся - трэба выконваць. Гэта абсалютна нармальнае і справядлівае чаканне ад партнёрства, якое, як планавалася першапачаткова, павінна будавацца на роўных умовах і ўзаемным даверы. Вось і ўсё. Калі няма выканання - няма саюза", - сказаў Прэзідэнт.

Аляксандр Лукашэнка пры гэтым заўважыў, што роўныя ўмовы не азначаюць, што ўсё трэба сабраць разам і пароўну падзяліць. "Нам трэба толькі тое, што нам належыць, што мы можам зарабіць уласнымі рукамі і мазгамі. Толькі б не было перашкод, каб гэта можна было ствараць", - заўважыў кіраўнік дзяржавы.

Прэзідэнт падкрэсліў, што, як паказвае гісторыя, усякія саюзы, якія заключаліся на нераўнапраўных умовах, доўга не існавалі.

"Калі, як гэта прынята часта ў Расіі, зыходзіць з таго, што "мы такія велізарныя, а вы - менш, таму вось гэтак будзе", тады няма аб чым дамаўляцца, гэта не саюз", - дадаў беларускі лідар.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што ў свой час пасля распаду СССР размова ішла аб стварэнні балта-чарнаморскага рэгіёна, каб ён стаў своеасаблівым бар`ерам паміж ЕС і Расіяй.

"Мне ўдалося тады гэты бар`ер зламаць, - сказаў ён. - Тады гэта задума не рэалізавалася. І я стаў наогул "апошнім дыктатарам у Еўропе". Гэта не таму, што я дыктатар, а таму, што мы пачалі праводзіць такую палітыку, якая разбурыла гэту задуму".

Прэзідэнт заклікаў задумацца над гэтым: "Калі хтосьці ў Расіі ў наш бок махае рукой (ды што там Беларусь...), трэба падумаць, што вы сваімі рукамі аднаўляеце гэты балта-чарнаморскі рэгіён". Кіраўнік дзяржавы звярнуў увагу, што гэта асабліва актуальна на фоне сучаснай абстаноўкі ў рэгіёне.

Разам з гэтым Прэзідэнт асабліва адзначыў, што на знешніх контурах Беларусь і Расія, як і належыць саюзнікам, адзіныя ў сваіх ацэнках сусветнай геапалітыкі, падтрымліваюць адна адну ў шматбаковых арганізацыях.

Акрамя таго, сумесна рэалізуецца Праграма ўзгодненых дзеянняў у галіне знешняй палітыкі, каардынуюцца падыходы да праблем рэгіянальнай і агульнаеўрапейскай бяспекі, у тым ліку ў сферы процідзеяння новым выклікам і пагрозам.

14 снежня 2018, Мінск
Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА
 
Дата публикации:14.12.2018
Тематика:Новости, Союзное государство
Просмотров:582
 
Ключевые слова:
Пресс-тур Россия СМИ Интеграция Внешняя политика
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме