https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


9 і 10 мая супрацоўнікі МУС і ўнутраных войскаў будуць несці службу ва ўзмоцненым рэжыме


Асабісты склад органаў унутраных спраў і ўнутраных войскаў 9 і 10 мая будзе несці службу ва ўзмоцненым рэжыме, паведаміў на прэс-канферэнцыі 5 мая начальнік упраўлення аховы правапарадку МУС Дзмітрый Кур`ян.
"Зыходзячы з аналізу сітуацыі і асаблівасцяў арганізацыі аховы грамадскага парадку на такіх мерапрыемствах мінулых гадоў, МУС ужо ажыццяўляе комплекс мерапрыемстваў, накіраваных на арганізацыю бяспекі і правапарадку ў рэспубліцы", — сказаў ён.

Паводле слоў прадстаўніка МУС, міністрам зацверджана рашэнне на ахову грамадскага парадку, начальнікамі ГУУС Мінгарвыканкама і УУС аблвыканкамаў зацверджаны аналагічныя дакументы па замацаванай тэрыторыі.

"Сумесна з зацікаўленымі дзяржаўнымі органамі пасля рэкагнасцыровак мясцовасці і з улікам пастаўленых задач праводзяцца разлікі сіл і сродкаў, якія будуць задзейнічаны на забеспячэнні правапарадку па кожным месцы правядзення мерапрыемстваў", — адзначыў Кур`ян.

Паводле яго слоў, для каардынацыі працы і арганізацыі ўзаемадзеяння з зацікаўленымі дзяржаўнымі органамі ў МУС 9 мая будзе разгорнуты аператыўна-сітуацыйны штаб. Аналагічныя структуры будуць функцыянаваць у ГУУС Мінгарвыканкама і ва УУС аблвыканкамаў.

Як паведаміў Кур`ян, напярэдадні святочных мерапрыемстваў насельніцтва інфармуецца пра неабходнасць выканання мер бяспекі, асаблівасці арганізацыі прапускнога рэжыму, абмежаванні, якія ўводзяцца, змены ў арганізацыі руху асабістага і грамадскага транспарту.

Ён расказаў, што ў Мінску ў ходзе афіцыйных і забаўляльных мерапрыемстваў месцы іх правядзення будуць узятыя пад асаблівы кантроль. У найбольш шматлюдных з іх будзе арганізаваны прапускны рэжым. Прадугледжваецца выстаўленне ачаплення па перыметры пляцоўкі правядзення масавага мерапрыемства, агляд тэрыторыі з прыцягненнем сапёрна-піратэхнічных груп і выстаўленне неабходнай колькасці кантрольна-прапускных пунктаў для надгляду грамадзян і іх рэчаў. Будуць арганізаваны эвакуацыйныя выхады.

Пропуск грамадзян на афіцыйнае мерапрыемства на плошчы Перамогі раніцай 9 мая будзе ажыццяўляцца праз 8 КПП, на якіх будзе арганізавана 18 пунктаў пропуску. Перад кожным КПП будзе ўстаноўлены інфармацыйны стэнд з указаннем прадметаў і рэчаў, забароненых да праносу.

Асобныя пункты пропуску будуць абсталяваныя для ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны, інвалідаў, цяжарных жанчын, бацькоў з малымі дзецьмі.

Падчас вячэрніх мерапрыемстваў у раёне плошчы Перамогі — канцэрта і салюту — колькасць КПП і пунктаў пропуску будзе павялічана: 13 КПП і 55 пунктаў пропуску.

Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН
Мінск, 5 мая 2017
 
Дата публикации:05.05.2017
Тематика:Транспорт, Союзное государство
Просмотров:895
 
Ключевые слова:
День Победы Безопасность
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме