https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Беларусь і Расія зрабілі ўсё магчымае, каб вучэнні "Захад-2017" не сталі фактарам ваенна-палітычнага раздражнення


Аб гэтым заявіў дзяржсакратар Саюзнай дзяржавы Рыгор Рапота 20 верасня на 227-м агульнавайсковым палігоне (Барысаўскі).
Рыгор Рапота зазначыў, што, "калі Беларусь і Расія стварылі рэгіянальную групоўку войскаў, яна павінна быць боеготовая". Для гэтага праводзіцца серыя вучэнняў рознага ўзроўню, падкрэсліў Рапота.

Ён таксама адзначыў, што ў межах Саюзнай дзяржавы дзейнічае шэраг сумесных праграм, накіраваных у тым ліку на забеспячэнне дзейнасці групоўкі войскаў.

Рапота не пагадзіўся са сцвярджэннем пра паслабленне ваенна-тэхнічнага супрацоўніцтва Беларусі і Расіі, у прыватнасці, з тым, што расійскія ваенныя неахвотна размяшчаюць заказы на беларускіх прадпрыемствах. Пры гэтым ён сказаў, што створаныя рабочыя групы, якія павінны выпрацаваць рашэнні, што дазваляюць ліквідаваць бар`еры, у тым ліку ваенна-тэхнічнага супрацоўніцтва.

20 верасня на Барысаўскім палігоне разгорнуцца асноўныя дзеянні вучэнняў "Захад-2017", якія падыходзяць да канца. За імі будзе назіраць Аляксандр Лукашэнка.

Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН
Барысаў, 20 верасня 2017
 
Дата публикации:20.09.2017
Тематика:Новости, Союзное государство
Просмотров:906
 
Ключевые слова:
Барысаў Военные учения "Захад-2017" Сотрудничество
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме