https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Лукашэнка абмяркуе ў Мінску з Пуціным магчымасці ўзмацнення і развіцця Беларускай калійнай кампаніі


Аб гэтым Лукашэнка заявіў 29 мая на сустрэчы з генеральным дырэктарам БКК Валерыем Івановым.
У ходзе візіту прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна ў Мінск Аляксандр Лукашэнка абмяркуе з ім перспектывы развіцця ЗАТ "Беларуская калійная кампанія" (БКК).
"Гэта адно з пытанняў, якое я хацеў бы абмеркаваць з прэзідэнтам Расіі падчас яго візіту ў Беларусь — у плане ўзмацнення нашай сумеснай працы па рэалізацыі калійных угнаенняў, а можа быць, і пашырэння гэтай кампаніі і перадачы ёй большых функцый па рэалізацыі азотных, фосфарных угнаенняў, падключэння да гэтага аб`ёмаў расійскіх кампаній, — цытуе Лукашэнку яго прэс-служба. — Вось з гэтага пункту гледжання абмеркаваць з расійскім прэзідэнтам, як мы будзем дзейнічаць".

Беларускі кіраўнік падкрэсліў, што "аб`ёмы, якія праходзяць праз калійную кампанію, вельмі вялікія: каля 3 млрд. долараў толькі беларускага боку і столькі ж — расійскага". "На нафце столькі буйныя кампаніі не зарабляюць, колькі на продажы калійных угнаенняў", — адзначыў Лукашэнка.

"Таму пытанне існавання сумеснай кампаніі — гэта не пытанне, яна павінна існаваць, павінна ўзмацняцца, развівацца. У якім кірунку — гэта мы абмяркуем з прэзідэнтам Расіі, у плане таго, ці ёсць зацікаўленасць у расійскага боку працаваць у гэтым кірунку. У нас, натуральна, такая зацікаўленасць ёсць", — заявіў Лукашэнка.

Афіцыйны візіт Пуціна ў Мінск, як паведамляла прэс-служба Крамля, адбудзецца 31 мая — 1 чэрвеня.

Андрэй Серада, БелаПАН
Мінск, 29 мая 2012
 
Дата публикации:29.05.2012
Тематика:Бизнес, Союзное государство
Просмотров:2618
 
Ключевые слова:
Дипломатия Беларусь-Россия Саюзная Дзяржава Калийная компания
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме