https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Усе пастаўкі нафтапрадуктаў з Беларусі адбываюцца ў адпаведнасці з падпісанымі з Расіяй пагадненнямі


Аб гэтым заявіў старшыня Дзяржаўнага мытнага камітэта Аляксандр Шпілеўскі 14 чэрвеня ў Мінску ў адказ на просьбу журналістаў пракаментаваць нядаўнія выказванні расійскага пасла Аляксандра Сурыкава.
"Ніякіх незаконных паставак за мяжу няма і быць не можа. Афіцыйна заяўляю, што ўсё, што ўваходзіць і выходзіць з краіны, знаходзіцца пад жорсткім кантролем", — сказаў Шпілеўскі. Ён зазначыў, што "прадстаўнікі расійскага боку, якія знаходзяцца ў Мінску, прэтэнзій не выказвалі".

Як заявіў на мінулым тыдні пасол РФ у Мінску Аляксандр Сурыкаў, расійскі бок звярнуў увагу на тое, што імпарт расійскіх нафтапрадуктаў Беларуссю ў апошнія гады ўзрос у разы, у тым ліку ў 2012 годзе — у чатыры разы. Каментуючы інфармацыю пра тое, што Беларусь займаецца рээкспартам расійскіх нафтапрадуктаў пад выглядам разбавіцеляў і растваральнікаў з мэтай пазбегнуць выплаты экспартнай пошліны ў расійскі бюджэт, Сурыкаў сказаў: "Мы разумеем, што Беларусь імпартуе больш, чым трэба для ўнутранага спажывання. Заўважылі, што ў справаздачнасці Мытнага саюза з`явіліся растваральнікі і разбавіцелі, якія не абкладаюцца пошлінамі. Летась іх было два мільёны тон".

Паводле слоў Сурыкава, гэтым пытаннем займаюцца адпаведныя эканамічныя структуры ў РФ. "Хутчэй за ўсё, яно будзе абмяркоўвацца з беларускім бокам, каб не было парушэнняў з рээкспартам. Рээкспартаваць можна, але, калі ласка, заплаціце пошліну", — падкрэсліў пасол.

У адпаведнасці з дзейнымі пагадненнямі Беларусь у абмен на бяспошлінную нафту і нафтапрадукты абавязана пералічваць у расійскі бюджэт пошліны ад экспарту нафтапрадуктаў за межы Мытнага саюза. Летась Расіі ў выглядзе нафтавых пошлін было пералічана больш за 3 млрд. долараў.

Аднак пры экспарце разбавіцеляў і растваральнікаў уся выручка застаецца ў Беларусі, пошліны ў бюджэт РФ беларускі бок не плаціць.

Таццяна Каравянкова, БелаПАН
Мінск, 14 чэрвеня 2012
 
Дата публикации:14.06.2012
Тематика:Бизнес, Союзное государство
Просмотров:2124
 
Ключевые слова:
Нефтепродукты Таможенные пошлины Беларусь-Россия Растворители
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме