https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Мядзведзеў абмяркуе ў Мінску пытанне аб экспарце нафтапрадуктаў


Пытанне аб экспарце Беларуссю растваральнікаў і разбавіцеляў, атрыманых з бяспошліннай расійскай нафты, будзе ўзнімацца падчас візіту прэм`ер-міністра Расіі Дзмітрыя Мядзведзева ў Мінск 18 ліпеня.
Пра гэта, паводле інфармацыі РІА Новости, паведаміла крыніца ў расійскай дэлегацыі. У сераду Мядзведзеў возьме ўдзел у пасяджэнні Савета міністраў Саюзнай дзяржавы і сустрэнецца з Аляксандрам Лукашэнкам.

"Тэма ўзнімацца будзе, бо зразумела, што такое нечаканае нарошчванне экспарту, такія звесткі, якія даступныя, выклікаюць пытанні", — паведаміла крыніца.

Яна нагадала, што ў Расіі і Беларусі ёсць механізмы абмеркавання пытанняў і пагадненне, якое рэгулюе пастаўкі нафты і нафтапрадуктаў.

"У нас ёсць пытанні, і мы хочам атрымаць на іх адказы, можа быць, беларускі бок на ўсе пытанні дасць пазітыўныя адказы, тады неабходнасці ў рэакцыі не будзе", — сказаў суразмоўца.

"Ніхто гэтую тэму ў асфальт не збіраецца закочваць, гэта тэма сур`ёзная", і беларускі бок таксама гэта разумее, падкрэсліў ён.

Крыніца пацвердзіла, што міністэрствы прамысловасці і гандлю Расіі правялі адпаведнае расследаванне, але не стала каментаваць яго вынікі.

Раней расійскія афіцыйныя асобы неаднаразова выказвалі заклапочанасць тым, што Беларусь экспартуе нафтапрадуктаў больш, чым іх можна выпрацаваць з нафты, што пастаўляецца. Таксама заяўлялася аб падазрэннях, што Мінск экспартуе нафтапрадукты пад выглядам арганічных растваральнікаў з мэтай ухілення ад экспартных пошлін у расійскі бюджэт.

Расія, Беларусь і Казахстан у снежні 2010 года падпісалі пагадненне аб супрацоўніцтве ў межах Адзінай эканамічнай прасторы, што дазволіла Мінску бяспошлінна атрымліваць расійскую нафту і нафтапрадукты. Пры гэтым ён абавязаўся пералічваць у расійскі бюджэт 100% экспартных пошлін на нафтапрадукты з расійскай сыравіны, якія пастаўляюцца за межы Мытнага саюза. Пры гэтым разбавіцелі і складаныя растваральнікі не ўнесены ў пералік нафтапрадуктаў, пры экспарце якіх выплачваецца вывазная пошліна.

На 17 ліпеня была запланаваная сустрэча па гэтым пытанні паміж віцэ-прэм`ерамі Расіі Ігарам Шувалавым і Беларусі Сяргеем Румасам, аднак аб яе выніках нічога не вядома.

БелаПАН
Мінск, 18 ліпеня 2012
 
Дата публикации:18.07.2012
Тематика:Бизнес, Союзное государство
Просмотров:2301
 
Ключевые слова:
Беларусь-Россия Экспорт нетепродуктов Пошлины Союзное государство
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме