https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


ДКНТ і Міністэрства адукацыі і навукі Расіі падпісалі мемарандум аб супрацоўніцтве ў галіне паслявэнэўскай і прафесійнай адукацыі


Пра гэта паведамілі ў прэс-службе ДКНТ.
Дзяржаўны камітэт па навуцы і тэхналогіях Беларусі і Міністэрства адукацыі і навукі Расіі падпісалі мемарандум аб супрацоўніцтве ў галіне паслявэнэўскай і прафесійнай адукацыі.

Падрыхтоўка беларускіх грамадзян у аспірантуры арганізацый-выканаўцаў будзе ажыццяўляцца на планавай аснове. План прыёму беларускіх грамадзян штогод да 1 сакавіка будзе ўзгадняцца ДКНТ і Міністэрствам адукацыі і навукі.

На 2012 год планам прадугледжваецца прыём 35 беларускіх грамадзян. Надалей бакі распрацуюць і ўзгодняць тыпавы дагавор аб падрыхтоўцы навуковых кадраў вышэйшай кваліфікацыі паміж арганізацыяй-спажыўцом і арганізацыяй-выканаўцам.

На двухбаковых сустрэчах абмяркоўваўся ход рэалізацыі навукова-тэхналагічных і інавацыйных праграм і праектаў Саюзнай дзяржавы. Згодна з пералікам асноўных пытанняў на пасяджэнні Савета міністраў Саюзнай дзяржавы ў верасні 2012 года плануецца разгледзець праекты навукова-тэхнічных праграм: "Распрацоўка інавацыйных тэхналогій і тэхнікі для вытворчасці канкурэнтаздольных кампазіцыйных матэрыялаў і матрыц для армавальных элементаў на 2012—2016 гг.", "Распрацоўка сучасных і перспектыўных тэхналогій стварэння ў дзяржавах — удзельніцах Саюзнай дзяржавы цеплавізійнай тэхнікі спецыяльнага і двайнога прызначэння на базе фотапрыёмных прылад інфрачырвонага дыяпазону трэцяга пакалення 2012—2015 гг.", "Даследаванні і распрацоўка інфармацыйна-вылічальных тэхналогій для павелічэння і эфектыўнага выкарыстання рэсурснага патэнцыялу вуглевадароднай сыравіны Саюзнай дзяржавы на аснове высокапрадукцыйных спецыялізаваных праграмна-апаратных комплексаў"; праект канцэпцыі праграмы "Дэзактывацыя і перапрацоўка радыеактыўных адходаў, што ўтвараюцца пры эксплуатацыі атамных электрастанцый".

На пасяджэнні Саўміна Саюзнай дзяржавы плануецца таксама разгледзець праект канцэпцыі праграмы "Распрацоўка тэхналогій стварэння і эфектыўнага выкарыстання інфармацыйна-вылічальнай высокапрадукцыйнай прасторы (кіберінфраструктуры) Саюзнай дзяржавы ("СКІФ-САЮЗ").

Бакі адзначылі, што перыяд ад распрацоўкі канцэпцыі навукова-тэхналагічнай праграмы Саюзнай дзяржавы да зацвярджэння праграмы займае некалькі гадоў, на працягу якіх ідэі, закладзеныя ў праграме, часта старэюць. Выкарыстанне менш буйных форм, чым праект, з аб`ёмам фінансавання ад 20 да 100 млн. расійскіх рублёў дазволіць істотна скараціць час ад яго распрацоўкі да рэалізацыі.

Марына Носава, БелаПАН
Мінск, 10 жніўня 2012
 
Дата публикации:10.08.2012
Тематика:Образование, Союзное государство
Просмотров:1796
 
Ключевые слова:
Образование в Беларуси Союзное государство Беларусь-Россия
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме