https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Наша Нянашава


Беларускія дэлегацыі займаюць на алімпіядзе на парадак больш прызавых месцаў ніж расійскія.

"Падрыхтоўка расійскіх школьнікаў да алімпіяд павінна быць больш сістэмнай і прадуманай, бо пакуль што яны дэманструюць горшыя вынікі, чым школьнікі з Беларусі, — заявіў на прэс-канферэнцыі, прысвечанай заключнаму этапу алімпіяды школьнікаў Саюзнай дзяржавы "Расія і Беларусь: гістарычнае і духоўнае адзінства", прафесар Смаленскага дзяржаўнага ўніверсітэта Генадзь Меркін. — Такой мэтанакіраванай работы ў расійскіх школах, на жаль, няма. І гэта адбіваецца на выніках: беларускія дэлегацыі займаюць на алімпіядзе на парадак больш прызавых месцаў".

"Алімпіяда школьнікаў "Расія і Беларусь: гістарычнае і духоўнае адзінства" праводзіцца штогод, пачынаючы з 2007 года. Двойчы яе прымалі Гомель і Смаленск, адзін раз — Полацк. Сёлета заключны этап алімпіяды праходзіў у Маскве. І паколькі мерапрыемства было прысвечана 200-годдзю Барадзінскай бітвы, то для ўсіх удзельнікаў алімпіяды была арганізавана экскурсія ў вёску Барадзіно, дзе размешчаны ваенна-гістарычны музей-запаведнік "Барадзінскае поле".

Усяго ўдзел у алімпіядзе ўзялі 8 беларускіх каманд (з кожнай вобласці, Мінска і асобная каманда з Ліцэя БДУ) і 21 каманда з Расіі (19 каманд з рэгіёнаў, а таксама з Масквы і Санкт-Пецярбурга). Кожная каманда складалася з шасці чалавек. Такім чынам, у "фінале" сустрэліся каля 170 старшакласнікаў. Заключны этап алімпіяды складаўся з двух тураў — асноўнага і творчага. Асноўны тур — абавязковы для ўсіх удзельнікаў алімпіяды. Падчас гэтага тура школьнікі выконвалі пісьмовыя заданні: пісалі сачыненне па літаратуры і комплексную работу па рускай мове і літаратуры. Ахвотныя маглі прыняць удзел яшчэ і ў творчым туры, дзе вызначаліся пераможцы ў рытарычным майстэрстве, выразным літаратурным чытанні, а таксама знаўцы гісторыі. Па выніках алімпіяды былі вызначаны 14 лаўрэатаў першай ступені, 22 лаўрэаты другой ступені і 36 лаўрэатаў трэцяй ступені, якія разам з дыпломамі атрымалі і каштоўныя прызы: нэтбукі, смартфоны і электронныя кнігі.

Абсалютнай пераможцай алімпіяды "Беларусь—Расія: гістарычная і духоўная еднасць" стала навучэнка гомельскай гімназіі № 14 Вольга Нянашава, якая набрала максімальную колькасць балаў, значна апярэдзіўшы ўсіх удзельнікаў. Дзяўчына атрымала прыз Пастаяннага камітэта Саюзнай дзяржавы. У камандным заліку беларускія школьнікі таксама аказаліся першымі. Так, першае месца падзялілі між сабой каманды Гомельскай вобласці і Ліцэя БДУ. На другім месцы аказаліся каманды Мінска і Варонежскай вобласці, а трэцяе месца падзялілі каманды Магілёўскай і Яраслаўскай абласцей. Усяго беларусы прывезлі з Масквы 36 дыпломаў: 10 дыпломаў першай ступені, 12 дыпломаў — другой ступені і 14 дыпломаў трэцяй ступені.

Беларускія школьнікі, якія перамаглі на алімпіядзе, атрымалі права прыярытэтнага паступлення на філалагічныя спецыяльнасці ў расійскія і беларускія ВНУ, а расійскія школьнікі будуць прадстаўлены Міністэрствам адукацыі і навукі да прысуджэння прэмій, заснаваных прэзідэнтам Расіі для таленавітай і адоранай моладзі.

Надзея Нікалаева
Звязда, 1 лістапада 2012

 
Дата публикации:01.11.2012
Тематика:Образование, Союзное государство
Просмотров:1832
 
Ключевые слова:
Школьные олимпиады Образование в Беларуси
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме