https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


У Пскоўскай вобласці праводзяцца вучэнні расійскіх і беларускіх дэсантнікаў


У межах беларуска-расійскага ваеннага супрацоўніцтва 25 верасня на базе вучэбна-трэніровачнага комплексу "Стругі Чырвоныя" ў Пскоўскай вобласці пачаліся сумесныя батальённыя тактычныя вучэнні з баявой стральбой узброеных сіл Беларусі і Расіі.
Як паведаміла прэс-служба Міністэрства абароны Беларусі, у вучэннях бяруць удзел ваеннаслужачыя 383-га аэрамабільнага батальёна 38-й гвардзейскай асобнай мабільнай брыгады (Брэст) сіл спецыяльных аперацый Беларусі і ваеннаслужачыя 234-га дэсантна-штурмавога палка 76-й дэсантна-штурмавой дывізіі (Пскоў).

Падчас вучэнняў ваеннаслужачыя абмяняюцца вопытам у методыцы падрыхтоўкі і правядзення сумесных тактычных мерапрыемстваў. Беларускія і расійскія афіцэры таксама атрымаюць вопыт кіравання падраздзяленнямі, а дэсантнікі — вопыт сумеснага выканання вучэбна-баявых задач.

Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН
Мінск, 26 верасня 2012
 
Дата публикации:26.09.2012
Тематика:Новости, Союзное государство
Просмотров:2104
 
Ключевые слова:
Беларусь-Россия Учения Десантные войска
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме