https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Імя беларускага пісьменніка Івана Мележа нададзена бібліятэцы ў Расіі


Іван Мележ - найвялікшы беларускі пісьменнік і публіцыст, лаўрэат шматлікіх літаратурных прэмій, удзельнік ваенных дзеянняў у Вялікай Айчыннай вайне.
Пятрушынскай бібліятэцы ў Растоўскай вобласці нададзена імя класіка беларускай літаратуры Івана Мележа, такое рашэнне прынята на заканадаўчым узроўні расійскага рэгіёну, паведамілі ў прэс-службе Саюза пісьменнікаў Беларусі.

Гэта сталася вынікам плённага творчага супрацоўніцтва пісьменнікаў Гомельскага абласнога аддзялення ГА "Саюз пісьменнікаў Беларусі" і іх калегаў з Растова, падтрымцы нацыянальна-культурнай аўтаноміі "Беларусы Растоўскай вобласці" і нацыянальна-культурнай аўтаноміі "Беларусы Кубані".

"Іван Мележ — найвялікшы беларускі пісьменнік і публіцыст, лаўрэат шматлікіх літаратурных прэмій, удзельнік ваенных дзеянняў у Вялікай Айчыннай вайне. У свой час быў прадстаўлены да двух ордэнаў. Пасля смерці пакінуў нашчадкам вялікую літаратурную спадчыну. Да таго ж народны пісьменнік Беларусі вызваляў ад ворага Растоўскую зямлю і быў цяжка паранены пад Растовам-на-Доне, лячыўся ў растоўскім шпіталі, затым быў пераведзены ў тыл і камісаваны", — патлумачылі ў прэс-службе.

Прапанова расійскім бокам была прынята. Імя класіка беларускай літаратуры Івана Мележа цяпер будзе насіць муніцыпальная бюджэтная ўстанова культуры "Пятрушынская сельская бібліятэка Новабезсергенеўскага сельскага селішча Няклінаўскага раёна Растоўскай вобласці".

З 6 па 8 кастрычніка 2017 года ў Няклінаўскім раёне Растоўскай вобласці адбудзецца Міжнародны фестываль-конкурс паэзіі і паэтычных перакладаў "Берагі сяброўства", падчас якога беларуская дэлегацыя літаратараў прыме ўдзел ва ўрачыстых мерапрыемствах, дзе Пятрушынскай бібліятэцы будзе нададзена імя класіка беларускай літаратуры Івана Мележа.

Мінск, 4 верасня 2017
Sputnik
 
Дата публикации:04.09.2017
Тематика:Культура, Союзное государство
Просмотров:995
 
Ключевые слова:
Іван Мележ Россия Библиотека Литература
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме