https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Пасол Бабіч: Ніякіх падвіслых пытанняў у Расіі і Беларусі не засталося


Аляксандр Лукашэнка разлічвае, што новы пасол Расіі ў Беларусі Міхаіл Бабіч зробіць усё магчымае, каб надаць новы імпульс беларуска-расійскаму ўзаемадзеянню ва ўсіх сферах, паведамляе прэс-служба прэзідэнта.
"Мабыць, залішне цяпер казаць аб тым, якое значэнне для Беларусі мае наша братэрская Расія. Гэта наш стратэгічны саюзнік. Грунтуючыся на гістарычнай супольнасці, мы сумесна ствараем годную будучыню для нашых брацкіх народаў, беражэм блізкія і зразумелыя нам каштоўнасці, развіваем інтэграцыйныя працэсы ў рамках саюзнай дзяржавы, Еўразійскага эканамічнага саюза і іншых аб`яднанняў", — сказаў Лукашэнка, прымаючы даверчыя граматы ад новага пасла Расіі.

Ён звярнуў увагу, што ў Беларусі і Расіі нямала відавочных дасягненняў і ў сферы роўнасці правоў грамадзян, і ў эканамічнай інтэграцыі, і ў прасоўванні агульных інтарэсаў на міжнароднай арэне.

"Я вельмі разлічваю на тое, што новы расійскі пасол зробіць усё, што ад яго залежыць, каб прымножыць ужо дасягнутае на гэтым шляху, надаць новы імпульс узаемадзеянню ва ўсіх сферах. Тым больш з прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным зусім нядаўна мы правялі грунтоўныя перамовы і дасягнулі дамоўленасцяў па ўсіх пытаннях, якія стаяць на парадку дня. Перакананы, што ў вас ёсць для гэтага неабходныя магчымасці і, як мне сказаў прэзідэнт, найшырэйшыя паўнамоцтвы", — падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.

У сваю чаргу Міхаіл Бабіч заявіў, што ніякіх падвіслых пытанняў у Масквы і Мінска не засталося пасля перамоў прэзідэнтаў у Сочы 21 верасня.

"Ніякіх падвіслых пытанняў не засталося, усе яны маюць сваё вырашэнне. Рашэнні [прэзідэнтаў] вельмі канструктыўныя і станоўчыя. Калі прэзідэнты іх агучаць, усе зразумеюць, што гэта так, а мы зробім так, каб гэтыя дамоўленасці былі рэалізаваныя", — адзначыў Бабіч перад цырымоніяй уручэння даверчых грамат, адказваючы на пытанне ТАСС.

Паводле слоў пасла, праца ў рамках Саюзнай дзяржавы, якая была раней праведзена, ацэньваецца станоўча, у тым ліку прэзідэнтамі. "Неабходныя навацыі і наданне дынамікі гэтай працы з улікам рашэнняў, прынятых у тым ліку прэзідэнтамі ў Сочы. Безумоўна, усё гэта будзе рэалізавана ў практычнай дзейнасці, і нам трэба будзе над гэтым працаваць", — сказаў дыпламат.

На перамовах у Сочы, паводле яго слоў, "была поўная канкрэтыка". "Будзе яшчэ дадатковая сустрэча ў Душанбе, дзе будуць канчаткова ўзгоднены нейкія дэталі, і пасля гэтага будзе абвешчаны афіцыйны вынік", — адзначыў Бабіч.

Новы пасол дадаў, што настроены зрабіць усё, каб адносіны дзвюх краін былі па-сапраўднаму брацкімі. "Каб яны ўмацоўваліся, каб была паўнавартасная эканамічная інтэграцыя, каб развіваўся палітычны саюз, каб Саюзная дзяржава напаўнялася канкрэтным зместам, каб не казалі, што гэта нейкі віртуальны праект, каб кожнаму грамадзяніну было зразумела, што гэта рэальны і ўзаемакарысны праект", — сказаў ён.

Уладзімір Пуцін 24 жніўня прызначыў Бабіча паслом РФ у Беларусі, а таксама спецпрадстаўніком прэзідэнта па развіцці гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва. Бабіч змяніў Аляксандра Сурыкава, які ўзначальваў дыпламатычную місію ў Мінску на працягу 12 гадоў.

Аляксей Арэшка, БелаПАН
Мінск, 25 верасня 2018
 
Дата публикации:25.09.2018
Тематика:Новости, Союзное государство
Просмотров:615
 
Ключевые слова:
Беларусь Россия Сотрудничество
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме