https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Адносіны свецкай і духоўнай улады ў Беларусі будуюцца "па прынцыпе сімфоніі, гэта значыць гарманічнага саюза і сумеснай працы на карысць Айчыны"


Аб гэтым заявіў Аляксандр Лукашэнка, прымаючы 14 кастрычніка ў Мінску патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі Кірыла.
Ён запэўніў суразмоўцу ў тым, што праваслаўе з`яўляецца "фундаментальным каменем духоўнасці беларускага народа". "Беларусь паспяхова развівае супрацоўніцтва з нашай праваслаўнай царквой", — цытуе Лукашэнку дзяржаўнае агенцтва БелТА .

"Яшчэ адным сведчаннем гэтых добрых адносінаў стала адкрыццё ў Мінску помніка патрыярху Аляксію II — мудраму пастыру, які быў, паводле евангельскага слова, соллю зямлі і святлом свету, якога мы глыбока шануем таксама, як і вы. І ваш візіт — сведчанне гэтаму", — адзначыў Лукашэнка, назваўшы кіраўніка Рускай праваслаўнай царквы (РПЦ) "верным і надзейным сябрам", які падтрымлівае Беларусь "у самых няпростых сітуацыях".

"Можаце быць упэўнены ў тым, што пазіцыі праваслаўя ў Беларусі непахісныя", — падкрэсліў Лукашэнка. "Гэта не таму, што і я як кіраўнік дзяржавы, і нашы святары, сінод, высокашаноўны мітрапаліт — прыхільнікі гэтага. Гэта таму, што беларусы такія. Мы ніколі не былі здраднікамі, мы заўсёды былі надзейнай апорай тым, з кім сябравалі, а праваслаўе для нас — той фундаментальны камень, закладзены ў аснову нашай духоўнасці і нашага народа", — сказаў беларускі кіраўнік.

Лукашэнка ўручыў патрыярху Кірылу ордэн Дружбы народаў "за значны ўклад у саюзнае будаўніцтва, умацаванне дружалюбных адносінаў, адзінства народаў Беларусі і Расіі".

У сваю чаргу кіраўнік РПЦ падкрэсліў, што Руская праваслаўная царква на працягу ўсёй сваёй больш чым тысячагадовай гісторыі служыла адзінству народаў.

"У ХХ і ХХI стагоддзях мы як бы жывем у розных дзяржавах. Народы пайшлі па шляху суверэннай арганізацыі свайго дзяржаўнага жыцця, і царква з павагай ставіцца да гэтага нацыянальнага выбару. Але гэтую павагу яна суправаджае намаганнямі, накіраванымі на захаванне духоўнай культурнай прасторы той самай гістарычнай Святой Русі. І адно не супярэчыць другому", — падкрэсліў патрыярх Кірыл.

Наадварот, паводле яго слоў, "клопат аб сваёй уласнай дзяржаве, развіццё суверэнітэту, эканомікі, сацыяльных адносінаў, удасканальванне палітычных адносінаў павінны суправаджацца духоўным, маральным і культурным удасканальваннем асобы і грамадства".

Кіраўнік РПЦ адзначыў: "Кожны раз, калі прыязджаю ў Беларусь, я бачу штосьці новае, што мяне вельмі радуе. Сёння яшчэ дзень такі — радасны і светлы, амаль што вясновы: шмат сонца, блакітнага неба. На фоне гэтага пейзажу Мінск, яго наваколле выглядаюць асабліва — шмат прасторы, паветра, чыстая прырода і цудоўныя людзі. Гэта і ёсць багацце, якое шмат у чым вызначае якасць чалавечага жыцця".

Патрыярх Кірыл прыбыў у Мінск з аднадзённым візітам па запрашэнні мітрапаліта Мінскага і Слуцкага, патрыяршага экзарха ўсяе Беларусі Філарэта. Ён узяў удзел у цырымоніі адкрыцця помніка найсвяцейшаму патрыярху Аляксію II, які размешчаны на тэрыторыі храма Усіх святых па вуліцы Каліноўскага ў Мінску.

Кіраўнік РПЦ таксама меў намер прысутнічаць на ўрачыстым ранішнім набажэнстве ў Свята-Пакроўскім храме, пабудаваным у сталіцы на месцы цудоўнага з`яўлення іконы Божай Маці, аднак не змог гэтага зрабіць з-за нялётнага надвор`я — самалёт з патрыярхам змог прызямліцца ў Нацыянальным аэрапорце Мінск на некалькі гадзін пазней, чым планавалася.

Папярэдні візіт у Мінск патрыярха Кірыла — першы пасля абрання яго на Маскоўскую першасвяціцельскую кафедру — адбыўся восенню 2009 года.

БелаПАН
Мінск, 14 кастрычніка 2012
 
Дата публикации:14.10.2012
Тематика:Культура, Союзное государство
Просмотров:2171
 
Ключевые слова:
Христианство Религия Православие
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме