https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Масква прапаноўвае Беларусі вярнуць у расійскі бюджэт 1,5 млрд. долараў пошлін


Падчас перамоў аб умовах пастаўкі нафты ў Беларусь у чацвёртым квартале 2012-га і ў 2013 годзе Масква прапанавала Мінску кампенсаваць расійскаму бюджэту страты ад "растваральнага" бізнесу, якія ацэньваюцца прыкладна ў 1,5 млрд. долараў.
"Расія прапанавала вярнуць у расійскі бюджэт пошліны, недаатрыманыя ад экспарту з Беларусі растваральнікаў, разбавіцеляў, змазачных матэрыялаў і г.д.", — заявіла агенцтву "Прайм" крыніца ў органах дзяржкіравання.

У канцы мінулага тыдня ў Маскве прайшлі перамовы з удзелам першага віцэ-прэм`ера беларускага ўрада Уладзіміра Сямашкі і намесніка міністра эканомікі Анатоля Філонава.

Віцэ-прэм`ер РФ Аркадзь Дварковіч 26 кастрычніка заявіў, што Расія і Беларусь абмяркоўваюць аб`ёмы паставак нафты на 2012—2013 гады ва ўвязцы з рашэннем праблемы экспарту беларускім бокам растваральнікаў. "Прадмет перамоў — аб`ёмы паставак нафты сёлета і ў наступным годзе, якія ўмовы для гэтага павінны быць выкананы, перш за ўсё якім чынам неабходна змяніць нарматыўную базу, каб не паўтараліся тыя праблемы, якія былі сёлета па пастаўках гэтак званых растваральнікаў", — сказаў Дварковіч.

Расійскія афіцыйныя асобы неаднаразова выказвалі занепакоенасць той акалічнасцю, што Мінск можа экспартаваць нафтапрадукты пад выглядам разбавіцеляў і растваральнікаў, каб пазбегнуць выплаты экспартных пошлін у бюджэт РФ. У сярэдзіне верасня беларускі прэм`ер Міхаіл Мясніковіч аб`явіў, што экспарт растваральнікаў і разбавіцеляў з краіны поўнасцю спынены больш як месяц таму, каб выключыць недавер з боку расійскіх партнёраў.

БелаПАН
Мінск, 29 кастрычніка 2012
 
Дата публикации:29.10.2012
Тематика:Бизнес, Союзное государство
Просмотров:1819
 
Ключевые слова:
Беларусь-Россия Нефтепереработка Растворители Таможенные пошлины
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме