https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Беларусь і Расія пашыраюць узаемадзеянне ў сферы інфармацыйнай бяспекі


Аб гэтым паведамілі ў Дзяржсакратарыяце Савета бяспекі Беларусі.
Дзяржаўны сакратар Савета бяспекі Беларусі Станіслаў Зась 10 верасня ў Мінску сустрэўся з сакратаром Савета бяспекі Расіі Мікалаем Патрушавым. Бакі абмяняліся думкамі па актуальных праблемах міжнароднай і рэгіянальнай бяспекі, абмеркавалі шырокі спектр пытанняў двухбаковага ўзаемадзеяння, адзначылі яго пазітыўную дынаміку па ўсіх напрамках.

У час кансультацый апаратаў саветаў бяспекі Беларусі і Расіі з удзелам прадстаўнікоў шэрага міністэрстваў і ведамстваў дзвюх краін асаблівая ўвага была ўдзелена дзеючым механізмам кантролю над узбраеннямі, пошуку новых падыходаў да падтрымання міру і стабільнасці ў Еўрапейскім рэгіёне, а таксама супрацоўніцтву ў сферы гарантавання інфармацыйнай бяспекі.

Кіраўнікі апаратаў саветаў бяспекі падпісалі план рэалізацыі асноўных напрамкаў беларуска-расійскага супрацоўніцтва ў галіне забеспячэння міжнароднай інфармацыйнай бяспекі.

10 верасня 2019, Мінск
Аліна Грышкевіч - БЕЛТА
 
Дата публикации:10.09.2019
Тематика:Новости, Союзное государство
Просмотров:420
 
Ключевые слова:
Беларусь-Росия Информационная безопасность
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме