https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка прыняў 14-га лістапада з дакладам старшыню Дзяржпагранкамітэта Анатоля Лапо і дзяржсакратара Савета бяспекі Станіслава Зася аб узаемадзеянні Беларусі і Расіі ў пагранічных пытаннях


У 1995 годзе Беларусь і Расія падпісалі дагавор аб сумесных намаганнях у ахове знешняй граніцы Саюзнай дзяржавы.
Дагавор аўтаматычна прадаўжаўся кожныя пяць гадоў, і ў лістападзе зноў заканчваецца тэрмін дзеяння гэтага дакумента. Неабходнасць прадаўжэння дагавора і стала прычынай прааналізаваць узаемадзеянне пагранічных ведамстваў Беларусі і Расіі.

Раней Аляксандр Лукашэнка даручаў прапрацаваць гэту тэму з расійскімі партнёрамі. Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што Беларусь на 100 працэнтаў выконвае свае абавязацельствы.

Гэта, паводле яго слоў, датычыцца ў першую чаргу барацьбы з незаконным абаротам наркотыкаў і зброі, нелегальнай міграцыяй і пошуку выкрадзеных аўтамабіляў.

"Пагранічнае ведамства Беларусі проста ў разы эфектыўней працуе на сумесных граніцах, - заявіў Прэзідэнт. - Мы на першых метрах нашай агульнай айчыны надзейна абараняем як свае інтарэсы, так і нашага галоўнага саюзніка - Расійскай Федэрацыі. Быццам бы праблем няма, але ў той жа час, паводле інфармацыі іншых ведамстваў, яны ёсць".

Аб перамяшчэнні грамадзян трэціх краін праз агульную граніцу Кіраўнік дзяржавы нагадаў, што не ўсе грамадзяне трэціх краін бесперашкодна праязджаюць беларуска-расійскую граніцу.

"Гэта значыць, калі замежны грамадзянін (аўстрыец, немец, паляк) уехаў праз граніцу пад Брэстам, то яго могуць пад Смаленскам не прапусціць нават з расійскай візай. Яго вяртаюць назад: давай уязджай праз латвійска-расійскую граніцу або праз (дзіўна!) украінска-расійскую. Гэта што такое? Быццам бы ўсё добра, але гэта пытанне", - сказаў ён.

Прэзідэнт выказаў недаўменне, чаму так адбываецца, тым больш расіяне прызнаюць, што беларусы ахоўваюць граніцу лепш, чым яны.

"Агульная прастора Беларусі і Расіі. Не, кажуць: "Вяртайся назад і заязджай праз Латвію". Што гэта за абсурд? І гэта пытанне з расіянамі трэба вырашаць", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

Аб грузавых чэргах на беларуска-расійскай граніцы Яшчэ адной праблемай кіраўнік дзяржавы назваў чэргі грузавога транспарту на беларуска-расійскай граніцы. Як дакладваюць Прэзідэнту, перыядычна яны дасягаюць 10 км і больш.

"Грузавікі, якія рухаюцца праз Беларусь у Расію, выстройваюцца для надгляду, і не толькі пагранічнага: і мытнага, і фітасанітарнага, і іншага. Як так? - здзівіўся Аляксандр Лукашэнка. - Агульная граніца, дамовіліся... Пад Брэстам гэту машыну вывернулі - ведаем, куды ідзе, што вязе. Перадалі інфармацыю Расійскай Федэрацыі. Яны зноў спыняюць гэтыя аўтамабілі пад Смаленскам, Псковам, Бранскам і пачынаюць назад выварочваць. Гэта ненармальна. Мы, вядома, вытрымаем, выцерпім. Але тады не трэба ад нас нечага патрабаваць".

Прэзідэнт назваў усю гэту сітуацыю поўным абсурдам, паколькі дзеянні расійскага боку не даюць ніякага эфекту.

"Навошта? Лішнія хабары? Мы ж ведаем, як яны працуюць, я Прэзідэнта Расіі інфармаваў аб гэтым", - дадаў кіраўнік дзяржавы.

Аб абароне граніцы Саюзнай дзяржавы Аляксандр Лукашэнка звярнуў увагу, што паміж пагранічнікамі Беларусі і Расіі праблем няма, паміж ваеннымі і транспартнікамі таксама ўсё гладка, але калі ўсе пытанні выводзяцца на ўрадавы ўзровень, раптам з`яўляецца мноства пытанняў.

"Як вынік, нас пастаянна папракаюць: "Мы ледзь ці не ўтрымліваем Беларусь. Яна рухне, калі мы яе не будзем датаваць, утрымліваць".

Трэба палічыць, чаго нам каштуе абарона сумеснай граніцы. Нагадаць ім аб сістэме проціпаветранай абароны: яны доўга прасілі мяне, каб мы зрабілі яе сумесна. Ад Балтыкі да Чорнага мора мы сёння працуем на Расійскую Федэрацыю. Гэта таксама грошай каштуе, і не толькі грошай. І мы ўсё роўна нахлебнікі", - абурыўся Прэзідэнт.

Кіраўнік дзяржавы нагадаў, што цяпер Беларусь і Расія вядуць перагаворы па паглыбленні інтэграцыі. Паводле яго слоў, усе пытанні, якія ўзнікаюць, неабходна "звесці, пакласці на стол і паказаць: старэйшыя браты-расіяне, вы паглядзіце, якія паслугі мы вам аказваем, і гэта нятанна".

Аляксандр Лукашэнка таксама адзначыў, што нядаўна Беларусь за свае грошы закупіла ў Расіі самалёты Су-30СМ.

"Але мы ж выконваем і функцыі абароны на гэтым напрамку Расійскай Федэрацыі, народа Расіі. Дык чаму нам не дапамагчы? Чаму не паставіць сучасную зброю? Мы ўмеем ёй карыстацца не горш, чым расіяне, але плацім за гэта каласальныя грошы. Я не да таго, што мы не будзем выконваць свае функцыі. Я да таго, што не трэба гаварыць у сродках масавай інфармацыі і нават ужо на дзяржаўным узроўні, што беларусы - гіра на нагах", - заявіў Аляксандр Лукашэнка.

"Таму трэба ўсе гэтыя пытанні зводзіць на ўзроўні ўрада і на стол: вось, мы дапамагаем. І каб расійскае грамадства ведала і разумела, што ніякія беларусы не нахлебнікі, што рускаму чалавеку, расіяніну, у Беларусі не горш, чым у Расіі. Давайце адкрыта гаварыць: лепш, чым у Расіі. І яны гэта адзначаюць, - сказаў Прэзідэнт. - Таму, калі расійскае кіраўніцтва гатова ў гэтым напрамку дзейнічаць, тады давайце будзем з імі заключаць новы дагавор па абароне нашых граніц. Калі расіяне не хочуць гэтага, тады нам трэба быць гатовымі, як мы і працуем цяпер, дзейнічаць, абараняючы свае інтарэсы ад імя Рэспублікі Беларусь, паасобку. Усе гэтыя пытанні павінны быць адкрытыя, сумленныя і абмяркоўвацца на перагаворах з кіраўніцтвам Расійскай Федэрацыі, у дадзеным выпадку з пагранічным ведамствам".

Беларусь і Расія раней прапрацавалі ўжо далейшыя крокі па сумеснай абароне граніц. Кіраўнік дзяржавы пацікавіўся, якіх дамоўленасцей дасягнулі бакі і якія прапановы Дзяржпагранкамітэта наконт далейшага лёсу дагавора аб ахове знешняй граніцы Саюзнай дзяржавы.

Дагавор аб сумесных намаганнях у ахове Дзяржаўнай граніцы Беларусі быў заключаны з Расіяй у 1995 годзе.

Годам раней краіны падпісалі пагадненне аб супрацоўніцтве па пагранічных пытаннях. Беларускія і расійскія пагранічнікі ўзаемадзейнічаюць па некалькіх напрамках: сумесна процістаяць незаконнай міграцыі, выяўляюць тых, хто мае дачыненне да экстрэмізму, спыняюць каналы паставак наркотыкаў.

За апошнія тры гады памежнікі Беларусі і Расіі сумесна выкрылі шэсць каналаў незаконнай міграцыі, затрымалі дзесяць чалавек.

Толькі за 2018 год пагранслужбамі выяўлена пяць расійскіх грамадзян, якія спрабавалі паставіць у Беларусь больш як 506 кг наркотыкаў з Польшчы і Літвы. У час сумесных мерапрыемстваў ФСБ Расіі, КДБ Беларусі і Асобная служба актыўных мерапрыемстваў пры Дзяржпагранкамітэце спынілі дзейнасць падпольнай наркалабараторыі ў пасёлку Хацежына Мінскага раёна.

Там было знойдзена 30 кг сінтэтычных наркотыкаў і амаль 430 кг прэкурсораў. У Саюзнай дзяржавы дзейнічае Праграма па ўдасканаленні пагранічнай бяспекі да 2021 года. Дзякуючы гэтай праграме развіваецца пагранічная інфраструктура, закупляюцца новая тэхніка і сродкі аховы граніцы. Пабудаваны ўжо чатыры інтэрнаты, дзве інтэграваныя сістэмы аховы граніцы, закуплена 28 аўтамабіляў, больш за 200 сродкаў сувязі.

14 лістапада 2019, Мінс
Міхаіл Маціеўскі - БЕЛТА
 
Дата публикации:14.11.2019
Тематика:Новости, Союзное государство
Просмотров:459
 
Ключевые слова:
Граница Безопасность Беларусь-Россия Союзный договор
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме