https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Прэзідэнт Беларусі назваў умовы, на якіх магчыма развіццё саюзнага будаўніцтва з Расіяй, у тым ліку ўвядзенне адзінай валюты, уніфікацыя падатковай і мытнай палітыкі


Аб гэтым Аляксандр Лукашэнка заявіў 18 студзеня на сустрэчы напярэдадні 100-годдзя беларускай дыпламатычнай службы, на якой прысутнічалі міністры замежных спраў, якія ў розны час узначальвалі МЗС Беларусі.
"Саюз - калі ласка. Аб`яднанне - калі ласка, але толькі гэта людзі павінны вырашыць, а не мы. Мы не адмаўляемся ні ад аднаго тэзіса. Калі нехта мне пачынае гаварыць пра аб`яднанне, дык зноў жа з даху: давай валюту агульную. Мы не супраць агульнай валюты, але гэта павінна быць агульная валюта, а не валюта Цэнтрабанка Расіі. Павінен быць эмісійны цэнтр, створаны на роўных умовах. Калі вы прыводзіце прыклад ЕС, добра - на прынцыпах Еўрасаюза. Але каб умовы былі роўныя і падыход", - заявіў беларускі лідар.

"Вы хочаце падатковую, мытную палітыку ўніфікаваць? Згодны. Тое ж сказаў мінулы раз: але на лепшых традыцыях і ўмовах, возьмем усё лепшае ў беларусаў і расіян. Але не так: мы - вялікія, вы - малыя, давайце рабіце так, як у нас", - прадоўжыў кіраўнік дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка лічыць, што ў некаторых нападках на Беларусь няма ніякіх міждзяржаўных або міжнародных адносін.

"Усё ў асобах, усё ў тым, што некаму не падабаецца курс, які Беларусь праводзіць. Нават не знешнепалітычны. А тую эканоміку, якую мы будуем, той сацыяльны ўклад, які мы ствараем на прынцыпах перш за ўсё справядлівасці. Гэты тэзіс я 20 з лішнім гадоў прапаведую. Аказваецца, ён сёння ў Расіі вельмі запатрабаваны. Таму ўсё банальна: камусьці хочацца панізіць градус Беларусі ў Расіі. Вось і пачынаюцца гэтыя нападкі", - адзначыў ён.

Прэзідэнт падкрэсліў, што на гэта неабходна рэагаваць спакойна і мэтанакіравана. "Мы павінны абараніць свой суверэнітэт і незалежнасць. Мы не супраць расіян, палякаў, літоўцаў. Мы хочам быць у любым саюзе, але жыць у сваёй уласнай кватэры. У нас гэта кватэра ёсць. Нашы суседзі, якія б яны ні былі, мы іх не выбіраем, і мы гатовы з усімі будаваць добрыя, цёплыя, узаемавыгадныя адносіны", - запэўніў беларускі лідар.

"Як бы ў нас ні складваліся адносіны з Расіяй, мы ніколі не дазволім, каб у нас у Беларусі на гэтай святой зямлі дрэнна ставіліся да расіян. Не толькі да рускіх. І калі некаму хочацца сутыкнуць нас - не атрымаецца. Мы ведаем, як на гэта рэагаваць", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

"На шчасце, ужо не толькі першы, другі, трэці каналы трансліруюцца на ўсю Расію. Але ёсць і інтэрнэт. І мы свой пункт гледжання заўсёды давядзём да рускага чалавека. Да расіяніна наогул", - адзначыў кіраўнік дзяржавы.

Разам з гэтым Аляксандр Лукашэнка не лічыць цяперашні момант адносін з Расіяй нейкім крытычным або вострым. "Проста павінен сказаць, што там з`явіліся... Не з`явіліся, а і былыя кіраўнікі, якія даўно працуюць, яны занялі пэўную пазіцыю націску нават на ўласнага Прэзідэнта Пуціна. Думаю, гэта ж не хлопчык, у палітыцы не навічок. І па сустрэчах з ім бачу, што чалавек нацэлены на тое, каб мы ні ў якім разе не разарвалі адносіны Беларусі і Расіі, - сказаў Прэзідэнт. - Гэта вельмі нявыгадна. Для яго як палітыка, а для мяне тым больш. Таму што мы заўсёды з вамі праводзілі, можна сказаць, прарасійскі курс. Прапаведуючы шматвектарную знешнюю палітыку, мы заўсёды Расію вызначалі не проста як нашага галоўнага партнёра, а як самую блізкую, брацкую дзяржаву, дзе жывуць проста нашы людзі. Так і будзе".

18 студзеня 2019, Мінск
Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА
 
Дата публикации:18.01.2019
Тематика:Новости, Союзное государство
Просмотров:746
 
Ключевые слова:
Дипломатическая служба Суверенитет Независимость Эмиссионный центр Единая валюта Интеграция
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме