https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Беларусь і Новасібірская вобласць падпісалі мемарандум аб узаемадзеянні ў галіне лясной гаспадаркі


Міністэрства лясной гаспадаркі Беларусі і Міністэрства прыродных рэсурсаў і экалогіі Новасібірскай вобласці Расіі падпісалі мемарандум аб узаемадзеянні ў галіне лясных адносін, паведамілі ў прэс-службе Мінлясгаса.
Пад час візіту дэлегацыі Новасібірскай вобласці ў Беларусь міністр лясной гаспадаркі Віталь Дрожжа правёў сустрэчу з міністрам прыродных рэсурсаў і экалогіі гэтага расійскага рэгіёна Андрэем Даніленкам.

Бакі абмеркавалі пытанні супрацоўніцтва ва ўзнаўленні лясоў, нарыхтоўцы і перапрацоўцы драўніны, шматмэтавым лесакарыстанні лясных рэсурсаў. Першы намеснік міністра лясной гаспадаркі Беларусі Валянцін Шатраўка падрабязна расказаў расійскім калегам аб сістэме вядзення лясной гаспадаркі ў краіне, развіцці гадавальніцкай гаспадаркі, а таксама аб перспектывах дрэваапрацоўкі і вытворчасці трэсак.

Дэлегацыю зацікавілі рынкі збыту гэтага паліўнага рэсурсу. У 2018 годзе лясгасы адгрузілі на экспарт 1,9 млн кубаметраў трэсак, у асноўным у краіны Балтыі і Польшчу.

Таксама ён адзначыў, што адтуль беларускія паліўныя трэскі транзітам ідуць у Скандынавію - Швецыю, Данію. Таму цяпер Мінлясгас прапрацоўвае магчымасці заключэння прамых кантрактаў на пастаўку трэсак з гэтымі краінамі.

Расійская дэлегацыя таксама наведала Лагойскі лясгас, РУП "Белдзяржлес", Рэспубліканскі лясны селекцыйна-насенняводчы цэнтр і ААТ "Амкадор".

23 студзеня 2019, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:23.01.2019
Тематика:Бизнес, Союзное государство
Просмотров:553
 
Ключевые слова:
Новосибирск Лесное хозяйство Щепки Деревообработка Топливные ресурсы
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме