https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Пытанні гандлю з Расіяй не знікаюць з парадку дня


Балансы паставак арыентуюць сельгасвытворцаў, на які аб`ём збыту прадукцыі можна разлічваць.
Гэтую функцыю падкрэсліў дзяржаўны сакратар Саюзнай дзяржавы Рыгор Рапота, размаўляючы з журналістамі перад сумесным пасяджэннем калегій Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Беларусі і Міністэрства сельскай гаспадаркі Расіі.

Дзяржсакратар адзначыў, што балансы маюць індыкатыўны, арыенціровачны характар, але абодва бакі імкнуцца іх прытрымлівацца: «Зацвярджэнне паказчыкаў — заўсёды адказны акт, штогод вядуцца спрэчкі паміж прадстаўнікамі міністэрстваў сельскай гаспадаркі. Сёння, як я ўяўляю, згода дасягнутая па ўсіх асноўных пазіцыях».

Пастаянны камітэт сочыць, каб пытанні ўрэгулявання спрэчак па малаку і мясе не знікалі з парадку дня зацікаўленых міністэрстваў і ведамстваў, каб спецыялісты не забываліся на важнасць гэтай праблемы. «Супярэчнасці ўзнікаюць непазбежна, і не толькі ў сферы сельскай гаспадаркі. Наша задача — не пакінуць іх без вырашэння», — адзначыў дзяржаўны сакратар Саюзнай дзяржавы.

Сярод самых актуальных сучасных напрамкаў развіцця Рыгор Рапота назваў стварэнне селекцыйных цэнтраў, узмацненне работы ў генетыцы жывёлагадоўлі, вывядзенне новых сартоў і парод. Пастаянны камітэт чакае прапаноў ад аграрыяў — прычым ужо ўзгодненых у адпаведных міністэрствах.

Расія і Беларусь сумесна вырашаюць задачы не толькі ў сельскай гаспадарцы. Зараз у дзвюх краінах ажыццяўляюцца медыцынская праграма па спінальных сістэмах і праграма па ДНК-ідэнтыфікацыі. Дзейнічаюць сумесныя праекты ў галінах мікраэлектронікі, засваення космасу. У выніку рэалізацыі праграмы па ліквідацыі наступстваў чарнобыльскай катастрофы створана тры медыцынскія цэнтры. «Ідэй у нас болей за магчымасці для іх рэалізацыі, — звярнуў увагу дзяржсакратар. — Грошай няшмат, але іх выкарыстанне добра разлічанае. Усё ідзе на карысць».

Па словах кіраўніка Пастаяннага камітэта Саюзнай дзяржавы, усе сумесныя праграмы Беларусі і Расіі паспяхова выконваюцца і маюць практычны вынік. Часам рэзультат складае сто, часам — 95 %, а часам і перавышае сотню працэнтаў. «Здавальняючы вынік магчымы толькі пры адной умове: калі пільна прапрацоўваюцца ўсе дэталі, звязаныя з падрыхтоўкай праграмы», — выказаў упэўненасць Рыгор Рапота і назваў працэс падрыхтоўкі «пакутлівым», бо ён можа заняць да двух гадоў.

Аўтар: Варвара Марозава 
Звязда, 15 траўня 2019
 
Дата публикации:16.05.2019
Тематика:Бизнес, Союзное государство
Просмотров:493
 
Ключевые слова:
Товарооборот Россия Торговля
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме