https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Павышэнне сярэдняй зарплаты да канца 2017 года да 500 долараў — вельмі складаная задача для беларускай эканомікі


Такую думку выказаў краінавы эканаміст Сусветнага банка (СБ) Кірыл Гайдук, адказваючы на пытанні падчас прэзентацыі эканамічнага агляду па Беларусі 15 мая.
"Мы чакаем, што рынак працы Беларусі ў гэтым годзе будзе заставацца слабым, захоўваюцца асцярогі для зніжэння рэальных даходаў насельніцтва — няхай і не такога вялікага, як раней", — сказаў эксперт.

Паводле яго слоў, забяспечыць рост сярэдняй зарплаты да 500 долараў, пра які кажуць улады, можна за кошт істотнага росту вытворчасці працы альбо шляхам прыкметнага ўмацавання абменнага курсу беларускага рубля. "Павышэнне сярэдняй зарплаты да 500 долараў — вельмі складаная задача для ўсёй эканомікі, але на ўзроўні асобных прадпрыемстваў яе, як нам бачыцца, вырашыць рэальна", — сказаў Кірыл Гайдук.

У красавіцкім пасланні народу і парламенту Аляксандр Лукашэнка ў чарговы раз падкрэсліў, што задача па павелічэнні сярэдняй зарплаты да 500 долараў у эквіваленце павінна быць выканана абавязкова. "Ураду пастаўлена задача забяспечыць у гэтым годзе сярэдні заробак па краіне не менш за тысячу рублёў. Некаторыя адказныя асобы ў размовах паміж сабой называюць гэтую лічбу непад`ёмнай. Хачу перасцерагчы таго-сяго ад упадніцкіх заяў", — заявіў Лукашэнка.

Пры гэтым ён указаў на недапушчальнасць неабгрунтаванага павышэння даходаў насельніцтва. "Нават не думайце без уліку прадукцыйнасці працы выдаваць па тысячы рублёў — яны павінны быць заробленыя. Прафесіяналізм кіраўнікоў у тым і заключаецца, каб стварыць для гэтага ўмовы, знайсці рэзервы, перш за ўсё — у арганізацыі працы. Амаль усё залежыць ад кіраўнікоў. Таму там, дзе людзі не цягнуць, там, дзе людзі не могуць (кіраўнікі прадпрыемстваў), трэба тэрмінова вырашыць кадравыя праблемы", — заявіў Лукашэнка.

Дзмітрый Заяц, БелаПАН
Мінск, 15 мая 2017
 
Дата публикации:15.05.2017
Тематика:Товары из Беларуси, Союзное государство
Просмотров:949
 
Ключевые слова:
Финансы Всемирный банк Зарплата
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме