https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Абсалютным пераможцам алімпіяды школьнікаў Саюзнай дзяржавы стаў Цімафей Пракапенка з гімназіі нумар 27 Мінска


Пра гэта паведаміла прэс-сакратар Міністэрства адукацыі Юлія Ваніна.
У гэтыя выхадныя ў Смаленску прагучаў фінальны акорд алімпіяды "Расія і Беларусь: гістарычная і духоўная агульнасць". У заключным этапе прынялі ўдзел прадстаўнікі ўсіх шасці абласцей Беларусі, Мінска, 22 рэгіёнаў Расійскай Федэрацыі - усяго 178 удзельнікаў (48 беларускіх школьнікаў і 130 расійскіх).

Пераможцамі алімпіяды сталі 77 удзельнікаў (35 беларускіх і 42 расійскія школьнікі). Дыпломамі I ступені ўзнагароджаны 13 беларускіх і 4 расійскія ўдзельнікі, дыпломамі II ступені - 14 беларускіх і 9 расійскіх, III ступені - 8 беларускіх і 29 расійскіх удзельнікаў. У камандным заліку максімум балаў набралі навучэнцы Ліцэя БДУ, другое каманднае месца - старшакласнікі Мінска, трэцяе каманднае месца падзялілі каманды Магілёўскай, Віцебскай і Гомельскай абласцей.

Праграма заключнага этапу прадугледжвала абавязковы тур (напісанне сачынення, выкананне комплекснай работы па рускай мове і літаратуры), а таксама творчыя конкурсы (рытарычнага майстэрства, знатакоў, выразнага літаратурнага чытання). У склад журы алімпіяды ўвайшлі вядучыя выкладчыкі вышэйшых навучальных устаноў Беларусі і Расіі.

Алімпіяда школьнікаў прадаўжае цыкл тэматычных мерапрыемстваў Саюзнай дзяржавы, прысвечаных 70-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і 70-годдзю Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Асноўныя мэты алімпіяды - умацаванне дружалюбных сувязей моладзі Беларусі і Расіі, развіццё супрацоўніцтва паміж установамі адукацыі, павышэнне цікавасці навучэнцаў да вывучэння гістарычнай і літаратурнай спадчыны краін, культурных традыцый двух брацкіх народаў, развіццё творчых здольнасцей і самарэалізацыя асобы навучэнцаў.

Пераможцы, прызёры і актыўныя ўдзельнікі алімпіяды ўзнагароджаны памятнымі дыпломамі і каштоўнымі прызамі. Па выніках творчага спаборніцтва плануецца выдаць зборнік лепшых работ.

Дзяржаўнымі заказчыкамі мерапрыемства з`яўляюцца Міністэрства адукацыі Беларусі і Міністэрства адукацыі і навукі Расіі. Непасрэдным арганізатарам алімпіяды ў 2014 годзе выступае Смаленскі дзяржаўны ўніверсітэт.

Першая алімпіяда школьнікаў Саюзнай дзяржавы праведзена ў 2004 годзе. У 2007 годзе прынята рашэнне зрабіць яе штогадовай.

3 лістапада 2014, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:03.11.2014
Тематика:Образование, Союзное государство
Просмотров:1394
 
Ключевые слова:
Олимпиада Беларусь-Россия
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме