https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Прэс-сакратар Мядзведзева пракаментавала заяву Лукашэнкі пра беларуска-расійскія адносіны


Бухгалтэрыя прысутнічае ў палітыка-эканамічных адносінах нават самых блізкіх краін — так пракаментавала прэс-сакратар прэм`ер-міністра Расіі Наталля Цімакова выказванне Аляксандра Лукашэнкі.
"Безумоўна, любыя палітыка-эканамічныя адносіны, нават з такім блізкім партнёрам, як Беларусь, — гэта заўсёды бухгалтэрыя. Урад Расіі ў сваёй працы абавязаны ўлічваць гандлёва-эканамічныя адносіны, што складваюцца з іншымі краінамі, уключаючы іх даўгі", — цытуе Цімакову ТАСС.

Пры гэтым прэс-сакратар Дзмітрыя Мядзведзева нагадала, што "аб`ём крэдытаў, атрыманых ад Расіі беларускімі партнёрамі, перавышае 6 млрд долараў". "Было б добра і кіраўніцтву Беларусі памятаць пра гэта", — дадала яна.

9 сакавіка Аляксандр Лукашэнка заявіў, што бухгалтэрыя не павінна ляжаць у аснове беларуска-расійскіх адносін. Адкрываючы нараду аб актуальных пытаннях развіцця краіны, ён запатрабаваў праінфармаваць аб супрацоўніцтве з Расіяй, асабліва з улікам міжурадавага пасяджэння Еўразійскага эканамічнай саюза, што прайшло 7 сакавіка ў Бішкеку.

"Я, вядома, у агульных рысах ведаю, — сказаў Лукашэнка. — Мяне больш за ўсё здзівілі заявы майго закаранелага сябра Мядзведзева. Нас, дарэчы, ужо палохаць пачынаюць, што газ мы будзем прыродны купляць па еўрапейскіх цэнах. Кшталту таго, што будзеце плаціць не 150, а 200 долараў. Гэта, ведаеце, падобна на тое, што намёк ўсім — у Расіі перш за ўсё, і ў Беларусі, — што мы з`яўляемся нахлебнікамі ў Расіі: вось, бачыце, яны нам робяць нейкі падарунак".

"Мядзведзеў павінен разумець, што калі мы будзем плаціць як у Еўропе, то яму таксама давядзецца за нешта заплаціць, і цана будзе значна вышэйшай, чым цана на прыродны газ, — падкрэсліў Лукашэнка. — Мне здавалася (і я думаю да гэтага часу, і, напэўна, пераважная большасць рускіх людзей і расіян думаюць і разумеюць), што нашы адносіны з Расіяй — гэта не бухгалтэрыя. Бухгалтэрыя тут і цана на прыродны газ, які не належыць Мядзведзеву, не павінна ляжаць у аснове нашых адносін".

У аснове адносін Беларусі і Расіі "ляжыць нешта большае", лічыць Лукашэнка. "І каб ацэньваць гэтыя адносіны, трэба сягаць у сярэдзіну мінулага стагоддзя, калі мы траціну насельніцтва паклалі, ведаеце за што. А калі камусьці хочацца нагнятаць сітуацыю і чарговы раз замест вырашэння пытанняў нас папракаць, не атрымаецца", — падкрэсліў ён.

БелаПАН
Мінск, 9 сакавіка 2017
 
Дата публикации:09.03.2017
Тематика:ЕАЭС, Союзное государство
Просмотров:986
 
Ключевые слова:
Беларусь-Россия Нефтегазовый спор
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме