https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 


Найти
 
 


Рэзідэнт ПВТ прадставіў сістэму маніторынгу інфраструктуры дронамі


Рэзідэнт Парка высокіх тэхналогій ІBA Group прадставіў сістэму маніторынгу стану інфраструктуры з выкарыстаннем камп`ютарнага зроку, машыннага навучання і дронаў, паведамілі ў ПВТ.
Прадугледжана двухэтапная работа сістэмы. Спачатку ў паветра паднімаюцца дроны, якія вядуць відэаздымку, а затым зняты відэаматэрыял аналізуецца ў аўтаматычным рэжыме.

Галоўная задача - знайсці дэфекты як на апорах, так і ўздоўж саміх ліній. Цяпер распрацоўка тэстуецца на аб`ектах электраэнергетычнай інфраструктуры (апоры, правады, ізалятары кабеля).

У зоне ўвагі знаходзяцца і бліжэйшыя да ліній электраперадачы збудаванні, дрэвы. Таксама сістэму можна выкарыстоўваць для маніторынгу трубаправодаў, будынкаў, чыгуначнай інфраструктуры і іншых сфер.

"Камп`ютар правядзе гэты аналіз значна хутчэй, чым калі б усе відэа праглядаў чалавек. Машыннае навучанне выкарыстоўваецца для вырашэння некалькіх задач: карэктнае вызначэнне аб`ектаў аналізу, дадатковая апрацоўка, якая дапамагае "аддзяліць" аналізуемы аб`ект ад навакольнага асяроддзя (напрыклад, выдзеліць металічную апору сярод дрэў), выяўленне саміх дэфектаў (іржы або разбурэння бетонных апор)", - адзначыў менеджар ML&AI прадуктаў IBA Group Мікалай Уласаў.

Міжнародны холдынг IBA Group займаецца распрацоўкай ПЗ больш як 25 гадоў. У цэнтрах працуе больш за 2 тыс. 600 чалавек. IBA Group рэалізуе праекты ў больш як 40 краінах Еўропы, Азіі, Афрыцы, Паўночнай Амерыцы, Аўстраліі і Акіяніі. Сярод заказчыкаў - Нацыянальны банк, міністэрствы і ведамствы Беларусі, буйнейшыя прадпрыемствы нафтагазавай сферы, энергетыкі і інш.

15 кастрычніка 2019, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:15.10.2019
Тематика:Новости, Парк высоких технологий
Просмотров:27
 
Ключевые слова:
Инновации Беспилотник Программное обеспечение Технологии
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме