https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Беларусь - лепшы ў Еўропе рэгіён для аўтсорсінгу


Беларусь і кампаніі Парка высокіх тэхналогій сталі фіналістамі конкурсу Еўрапейскай асацыяцыі аўтсорсінгу (EOA) 2016 EOA Awards. Такая інфармацыя размешчана на сайце ПВТ.
У фінал 2016 EOA Awards выйшлі і Беларусь як краіна ў цэлым (у намінацыі "Лепшы рэгіён года для аўтсорсінгу"), і дзве вядучыя кампаніі Парка высокіх тэхналогій - ЕРАМ (у намінацыі "Еўрапейскі аўтсорсінгавы ІТ-праект года") і IBA (у намінацыі "Узнагарода за карпаратыўную сацыяльную адказнасць").

Беларусь у ліку краін-лідараў у аўтсорсінгу намініравана на міжнародную ўзнагароду на той падставе, што беларуская індустрыя ІТ-аўтсорсінгу ўносіць значны ўклад у нацыянальную эканоміку і служыць асновай для пабудовы інфармацыйнага грамадства і эканомікі ведаў у краіне. У Беларусі знаходзяцца буйнейшыя кампаніі Усходняй Еўропы, якія прадастаўляюць паслугі ІТ-аўтсорсінгу.

Кампанія IBA на прыз у галіне карпаратыўнай сацыяльнай адказнасці вылучана дзякуючы праекту "Папулярызацыя інфармацыйных тэхналогій у Рэспубліцы Беларусь сярод людзей з абмежаванымі магчымасцямі". У час яго рэалізацыі 120 чалавек прайшлі навучанне па асновах сістэмнага адміністравання, у тым ліку 89 - аддалена. Пасля завяршэння навучання IBA арганізавала рэспубліканскі конкурс па сістэмным адміністраванні для людзей з абмежаванымі магчымасцямі, у якім прынялі ўдзел 45 выпускнікоў праекта, 10 з іх былі адабраны ў фінал. Сёння былыя студэнты перадаюць набытыя навыкі сістэмнага адміністравання іншым, а 6 выпускнікоў, уключаючы пераможцу, знайшлі работу.

На цырымоніі ў балгарскай Сафіі 6 кастрычніка будзе аб`яўлена, хто з фіналістаў стаў пераможцам у кожнай з намінацый.

Еўрапейская асацыяцыя аўтсорсінгу - вядучая еўрапейская асацыяцыя ў індустрыі аўтсорсінгу, якая прадстаўляе інтарэсы юрыдычных і фізічных асоб па ўсім спектры аўтсорсінгу - заказчыкаў, правайдараў і кансультантаў. ЕОА ставіць сваё мэтай удасканаленне і развіццё індустрыі аўтсорсінгу шляхам інфармавання, навучання, стандартызацыі і пашырэння інавацыйных ідэй.

На конкурсе 2016 EOA Awards ушаноўваюцца еўрапейскія аўтсорсінгавыя кампаніі за майстэрства, дасягненні ў галіне інавацый, а таксама прымяненне лепшых практык аўтсорсінгу.

Звязда, 1 верасня 2016
 
Дата публикации:01.09.2016
Тематика:Бизнес, Парк высоких технологий
Просмотров:999
 
Ключевые слова:
Парк высоких технологоий Аутсорсинг Конкурс
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме