https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Аляксандр Лукашэнка не выключае стварэння на тэрыторыі кітайска-беларускага індустрыяльнага парку "Вялікі камень" прадпрыемстваў сістэмы ваенна-прамысловага комплексу


Пра гэта прэзідэнт Беларусі заявіў 1 жніўня на сустрэчы са старшынёй Камітэта па кантролі і кіраванні дзяржаўнай маёмасцю пры Дзяржаўным савеце КНР Сяо Яцынам.
Як паведаміла прэс-служба прэзідэнта, у якасці аднаго з напрамкаў для развіцця двухбаковага ўзаемадзеяння Лукашэнка назваў сумеснае з дзяржаўнымі карпарацыямі ўмацаванне ваенна-тэхнічнага супрацоўніцтва.

"Цалкам магчымае і нядрэннае было б стварэнне ў парку высокатэхналагічных прадпрыемстваў сістэмы ваенна-прамысловага комплексу. Можна сумесных, можна кітайскіх. І трэба, каб кітайскія карпарацыі ВПК прыйшлі ў гэты парк", — заявіў афіцыйны беларускі лідар. 

На сустрэчы прысутнічалі прадстаўнікі шэрагу буйных кітайскіх карпарацый, большасць з якіх — акцыянеры і рэзідэнты парку. "Іх прыклад дэманструе на практыцы ўзаемную выгаду і патэнцыял супрацоўніцтва ў інвестыцыйнай сферы", — падкрэсліў Лукашэнка.

Паводле яго слоў, найбліжэйшым часам неабходна ўзмацніць узаемадзеянне па многіх напрамках, у ліку якіх "прамое інвеставанне ў парк, будаўніцтва новых высокатэхналагічных прадпрыемстваў, прадпрыемстваў заўтрашняга дня". "Вы самі разумееце, калі мы пабудуем прадпрыемствы нават не ўчарашняга, а сённяшняга дня, то прадукцыю гэтых прадпрыемстваў мы не зможам рэалізаваць на рынках Еўрапейскага саюза і далей. Нам патрэбныя высокатэхналагічныя прадпрыемствы, прадукцыю якіх мы маглі б прадаваць у любым кутку планеты", — адзначыў Лукашэнка.

Паводле яго слоў, маштаб агульнага праекта і яго велізарныя магчымасці дазваляюць разлічваць на больш важкую прысутнасць у парку кітайскіх дзяржкарпарацый. "Я ўпэўнены, калі такі працэс пойдзе, то парк атрымае сур`ёзнае новае дыханне, новыя магчымасці", — сказаў ён.

Яшчэ адзін напрамак — фармаванне двухбаковых праектаў, зліццё кампаній і спалучэнне іх патэнцыялаў. "Мы гатовыя да гэтага", — запэўніў Лукашэнка.

Ён заявіў, што на тэрыторыі парку "Вялікі камень" створаныя адны з самых лепшых у свеце прававых умоў вядзення бізнесу. "Сумесныя з кітайскімі кампаніямі праекты набіраюць абароты. Яскравым прыкладам таму з`яўляецца будаўніцтва кітайска-беларускага індустрыяльнага парку "Вялікі камень". Я вельмі хацеў бы (ведаю, такога ж меркавання і старшыня Сі Цзіньпін), каб "Вялікі камень" стаў узорам сумеснага супрацоўніцтва, каб кітайскія карпарацыі актыўна бралі ўдзел у рэалізацыі гэтай задумы", — сказаў кіраўнік дзяржавы.

Лукашэнка адзначыў, што парк становіцца міжнародным, шырокую цікавасць да яго выказваюць беларускія, еўрапейскія, амерыканскія і расійскія кампаніі. Напрыклад гэта глабальны еўрапейскі аператар "Дуйспорт", які гатовы ўдзельнічаць у кіраванні паркам і прымяняць там свой вопыт.

Кіраўнік дзяржавы таксама заявіў аб неабходнасці "вельмі сур`ёзна звярнуць увагу" на развіццё турыстычнага патэнцыялу Беларусі і КНР.

"Хачу асабліва падкрэсліць, што ваш візіт у Беларусь з`яўляецца пацвярджэннем канкрэтных і мэтанакіраваных крокаў у сумесным развіцці і стварэнні "супольнасці адзінага лёсу" Беларусі і Кітая. Упэўнены, што візіт ужо найбліжэйшым часам прынясе адчувальныя вынікі, — падкрэсліў Лукашэнка. — Падмурак, які мы будуем для будучых пакаленняў, будзем умацоўваць сумеснымі прадпрыемствамі, сумесным бізнесам і стварэннем неабходных умоў для прыходу Вялікага Кітая ў цэнтр Еўропы".

Андрэй Серада, БелаПАН
Мінск, 1 жніўня 2017
 
Дата публикации:01.08.2017
Тематика:Бизнес, Парк высоких технологий
Просмотров:790
 
Ключевые слова:
Беларусь-Китай Инновации Военная промышленность
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме