Курс валютпокупкапродажа
USD310.87311.87
EUR348.06350.15
RUR5.55.54
www.kurs.kz
 


 




Найти
 
 


Беларусь і Кітай падпісалі пагадненне аб стварэнні сумеснага цэнтра па інкубіраванні інавацыйных праектаў


Дзяржаўны камітэт па навуцы і тэхналогіях Беларусі і Міністэрства навукі і тэхнікі Кітайскай Народнай Рэспублікі падчас візіту беларускай дэлегацыі ў Кітай падпісалі ў Пекіне пагадненне аб стварэнні і арганізацыі дзейнасці Кітайска-беларускага цэнтра па інкубіраванні інавацыйных праектаў.

Подпісы пад дакументам паставілі кіраўнікі двух ведамстваў Аляксандр Шумілін і Вань Ган.

Як паведаміла прэс-служба ДКНТ, згодна з дакументам, цэнтр будзе аказваць падтрымку навукова-тэхнічнай і інавацыйнай дзейнасці інавацыйнага прадпрымальніцтва і маладзёжнага стартап-руху. Новы суб`ект інавацыйнай інфраструктуры мяркуецца стварыць на базе Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта і Кітайска-беларускага індустрыяльнага парку "Вялікі камень". У яго структуру ўвойдуць стартап-цэнтр, экспертны савет, каворкінг-цэнтр і лабараторыя хуткага прататыпіравання (FABLAB).

Па выніках падпісання пагаднення старшыня ДКНТ Аляксандр Шумілін адзначыў, што беларуска-кітайскае навукова-тэхнічнае супрацоўніцтва выходзіць на якасна новы ўзровень. "Праведзена 11 пасяджэнняў камісіі па супрацоўніцтве ў галіне навукі і тэхналогій Беларуска-кітайскага міжурадавага камітэта па супрацоўніцтве, на якіх разгледжаны актуальныя пытанні двухбаковага ўзаемадзеяння, у тым ліку пытанні сумеснага фінансавання беларуска-кітайскіх навукова-тэхнічных праектаў, магчымасці стварэння Беларуска-кітайскага фонду венчурных інвестыцый , фармату навукова-тэхнічнага і інавацыйнага супрацоўніцтва ў рамках Кітайска-беларускага індустрыяльнага парку "Вялікі Камень", — сказаў ён.

Шумілін таксама адзначыў, што ў цяперашні час выконваецца 28 беларуска-кітайскіх навуковых і навукова-тэхнічных праектаў, у тым ліку праектаў у галіне мікраэлектронікі, аптычных і лазерных тэхналогій, біятэхналогій, новых матэрыялаў.

Беларусь і Кітай развіваюць супрацоўніцтва ў сферы навукі і інавацый з пачатку 90-х гадоў мінулага стагоддзя (пагадненне аб навукова-тэхнічным супрацоўніцтве ад 24 красавіка 1992 года).

Аляксей Арэшка, БелаПАН
Мінск, 13 мая 2017

 
Дата публикации:14.05.2017
Тематика:Индустриальный парк в Беларуси, Парк высоких технологий
Просмотров:40
 
Ключевые слова:
Беларусь Китай Инвестиции
 
 


Комментарии