https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


NAVIBAND не засмучаюцца, што разбілі "еўравізійнае" сэрца


Аб гэтым Арцём Лук`яненка і Ксенія Жук расказалі журналістам.
Група NAVIBAND не засмучаецца, што стылізаванае шкляное сэрца, якое традыцыйна ўручаецца пераможцам нацыянальнага адбору на "Еўрабачанне", выпадкова разбілася.

"Мы не засмучаемся, што разбілі хрустальнае сэрца, паколькі гэта на шчасце. Сёння будзем святкаваць і слухаць свой новы альбом", - падзяліліся эмоцыямі ўсхваляваныя выканаўцы.

Арцём Лук`яненка і Ксенія Жук упэўнены - калі іх выбрала журы, значыць, удалося зрабіць усё якасна і перанесці свае эмоцыі ў залу.

"За год наша група набралася вопыту, але ў перамогу да канца яшчэ не верыцца. Для нас "Еўрабачанне" - музыка, а не спаборніцтвы, таму саперніцтва не адчувалася", - расказалі яны.
____________________________________

Група NAVIBAND - афіцыйны прадстаўнік Беларусі на "Еўрабачанні-2017" у Кіеве (Украіна) вызначаны ў час трансляцыі фіналу галасаваннем тэлегледачоў і прафесійнага журы па формуле 50x50. Усяго 13 канкурсантаў прадставілі ў фінале свае кампазіцыі. Міжнародны конкурс песні "Еўрабачанне-2017" пройдзе ў маі ў сталіцы Украіны Кіеве.

Арганізацыю нацыянальнага адборачнага тура і далейшую падрыхтоўку беларускага ўдзельніка да міжнароднага конкурсу песні "Еўрабачанне-2017" ажыццяўляе Белтэлерадыёкампанія як адзіны ў Беларусі член Еўрапейскага вяшчальнага саюза.


21 студзеня 2017, Мінск
Аляксандр Жыбуль - БЕЛТА
 
Дата публикации:21.01.2017
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:855
 
Ключевые слова:
Евровидение-2017 Конкурс Беларуская мова NAVIBAND
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме