https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Расійскі рубель расце на фоне падаражання нафты і падзення долара


2 лютага на таргах Беларускай валютна-фондавай біржы беларускі рубель умацаваўся да долара ЗША і еўра, знізіўся да расійскага рубля.
Па выніках таргоў курс еўра знізіўся на 0,0006 рубля (0,03%) да 2,0875 рубля.

Курс долара знізіўся на 0,0021 рубля (0,11%) і склаў 1,9344 рубля.

Курс расійскага рубля (за 100 адзінак) вырас на 0,0127 рубля (0,4%) і склаў 3,224 беларускага рубля за 100 расійскіх.

У курсаўтварэнні Нацбанк выкарыстоўвае механізм прывязкі курсу рубля да кошыка валют, у якім удзельная вага расійскага рубля складае 50%, доля долара ЗША — 30% і еўра — 20%.

Беларускі рубель рэагуе на дынаміку курсу расійскага рубля, якая шмат у чым залежыць ад цэн на нафту. Нафта даражэе, цана Brent паднялася амаль да 57 долараў ЗША за бараль. На баку расійскага рубля выступае таксама адмоўная дынаміка амерыканскай валюты на сусветных рынках.

У Расіі сярэднеўзважаны курс долара да рубля разлікамі "заўтра" на адзінай гандлёвай сесіі ММВБ, па якім устанаўліваецца афіцыйны курс Цэнтрабанка, на 11.30 чацвярга знізіўся на 32,41 капейкі, склаўшы 59,9858 рубля.

Аляксей Арэшка, БелаПАН
Мінск, 2 лютага 2017
 
Дата публикации:02.02.2017
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:817
 
Ключевые слова:
Белорусский рубль Финансы Курс валют Биржевые торги
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме