https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Вершы Янкі Купалы цяпер можна атрымліваць на паштовую скрыню


Для аматараў творчасці Янкі Купалы стварылі спецыяльны сайт, які пасля рэгістрацыі пачынае дасылаць вершы беларускага класіка на паштовую скрыню.
У сеціве з`явіўся цікавы kupalaposhtai.by сэрвіс для тых, хто хоча больш ведаць пра беларускага класіка, але каму заўжды не хапае часу.

"Карысная рассылка для тых, хто хоча больш ведаць пра беларускую літаратуру, але каму заўсёды не хапае часу. Падпішыцеся і атрымлівайце кожны дзень па аднаму вершу Янкі Купалы. Няхай ваш дзень пачнецца з натхнення, а не з офіснай руціны!", — пішуць пра свой праект стваральнікі.

Усяго падрыхтавана сто вершаў "песняра", на думку аўтараў ідэі, гэта дазволіць ужо праз некаторы час смела казаць любому падпісанту, што ён добра знаёмы з творчасцю Янкі Купалы.

Нагадаем, па ўсёй Беларусі праходзяць урачастыя мерапрыемствы ў гонар адкрыцця 135-га, юбілейнага года з дня нараджэння першага народнага паэта Беларусі Янкі Купалы.

Мінск, 18 лютага 2017
Sputnik
 
Дата публикации:18.02.2017
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:926
 
Ключевые слова:
Янка Купала Интернет
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме