https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Мінск вачыма Іосіфа Лангбарда прадставяць на выставе ў Мінску


Праекты рэканструкцыі пасляваеннай Мінска і замалёўкі Лангбарда пакажуць на выставе.
Архітэктурную спадчыну выбітнага дойліда Іосіфа Лангбарда прадставіць выстава ў Мастацкай галерэі Міхаіла Савіцкага, паведамілі ў музеі.

Адкрыццё выставы "Мінск Іосіфа Лангбарда", прысвечанай 950-годдзю Мінска, а таксама 135-годдзю з дня нараджэння заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі, доктара архітэктуры Іосіфа Лангбарда адбудзецца 22 лютага.

У экспазіцыі прадстаўлены рэдкія архіўныя матэрыялы, дакументальныя фатаграфіі, архітэктурныя замалёўкі, акварэльныя малюнкі, а таксама ўнікальныя знаходкі, выяўленыя падчас будаўніча-рамонтных работ у Доме ўраду ў Мінску.

Творчасць І.Лангбарда аказала значны ўплыў на архітэктуру Мінска 1930-х гадоў. У гэты перыяд дойлід стварае праекты, дзе найбольш поўна раскрыліся яго здольнасці: Дом Чырвонай Арміі (1934-39), Вялікі тэатр оперы і балета (1933-37), галоўны корпус Акадэміі навук БССР (1935-40), Дом урада (1930- 1934).

Дзіўным чынам, мінскія збудаванні Іосіфа Лангбарда перажылі Вялікую Айчынную вайну.

Унікальныя фонды Беларускага дзяржаўнага архіва навукова-тэхнічнай дакументацыі раскрываюць перад наведвальнікам этапы будаўніцтва і рэканструкцыі праектаў І.Г. Лангбарда. Сярод прадстаўленых матэрыялаў асаблівую цікавасць выклікаюць чарцяжы і малюнкі інтэр`ераў будынкаў, праекты рэканструкцыі пасляваеннага Мінска, замалёўкі архітэктурных фантазій І.Лангбард, фатаграфіі з сямейнага архіва.

Акрамя магчымасці дакрануцца да гісторыі мінскай архітэктуры, наведвальнікі змогуць паглядзець дакументальны фільм пра І.Лангбард (рэж. А.Лукашэвіч, А.Аляксееў).

Мінск, 18 лютага 2017
Sputnik
 
Дата публикации:18.02.2017
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:1064
 
Ключевые слова:
Мінск Архитектура Іосіф Лангбард Выставка
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме