Курс валютпокупкапродажа
USD312.53313.81
EUR336.42341.04
RUR5.535.58
www.kurs.kz
 


 




Найти
 
 


Долар ЗША і еўра зноў патаннелі на таргах, расійскі рубель — падаражэў


На таргах Беларускай валютна-фондавай біржы 22 лютага 2017 года беларускі рубель знізіўся да долара ЗША і еўра, умацаваўся — да расійскага рубля.
Па выніках таргоў курс еўра знізіўся на 0,0135 рубля (0,68%) да 1,9698 рубля.

Курс долара знізіўся на 0,0028 рубля (0,15%) і склаў 1,8723 рубля.

Курс расійскага рубля (за 100 адзінак) вырас на 0,0203 рубля (0,63%) і склаў 3,2598 беларускага рубля за 100 расійскіх.

У курсаўтварэнні Нацбанк выкарыстоўвае механізм прывязкі курсу рубля да кошыка валют, у якой удзельная вага расійскага рубля складае 50%, а долі долара ЗША і еўра — 30% і 20%.

Беларускі рубель рэагуе на дынаміку курсу расійскага рубля, якая шмат у чым залежыць ад цэн на нафту. Раніцай нафта гандляваліся паблізу шматтыднёвых пікаў дзякуючы аптымізму АПЕК наконт глабальнага пакта. Кошт нафты маркі Brent перавышае 56 долараў за барэль.

У Расіі сярэднеўзважаны курс долара да рубля разлікамі "заўтра" на адзінай гандлёвай сесіі ММВБ, па якім устанаўліваецца афіцыйны курс Цэнтрабанка, на 11.30 серады знізіўся на 38,28 капейкі, склаўшы 57,4762 рубля.

Аляксей Арэшка, БелаПАН
Мінск, 22 лютага 2017
 
Дата публикации:22.02.2017
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:164
 
Ключевые слова:
Курс валют Белорусский рубль Финансы Биржевые торги
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме