https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Узяты пад варту гендырэктар ААТ "Івацэвічдрэў" Уладзімір Шульга


Пра гэта паведамляе прэс-служба КДБ.
Камітэтам дзяржаўнай бяспекі Беларусі "раскрыта і спынена карупцыйная дзейнасць" генеральнага дырэктара ААТ "Івацэвічдрэў" Уладзіміра Шульгі, "які з карыслівай зацікаўленасці арганізаваў злачынную схему па пастаўцы на прадпрыемства, якое ён узначальвае, імпартнай сыравіны па завышаным кошце праз падкантрольныя замежныя кампаніі". 

ААТ "Івацэвічдрэў" для вытворчасці драўняна-стружкавай пліты ажыццяўляе закупкі імпартнага меламіну. З 2014 года асноўнымі пастаўшчыкамі сыравіны з`яўляліся замежныя кампаніі National Resources L.P. (Літва) і Great Imports/exports L.P. (Шатландыя). Устаноўлена, што фактычнымі ўласнікамі гэтых кампаній з`яўляюцца сын Шульгі, "а таксама блізкая сувязь сына Непляховіч А.В.".

Праз названыя замежныя фірмы ажыццяўлялася закупка меламіну ў кітайскіх вытворцаў па цане 750—800 долараў ЗША за тону і ў наступным рэалізоўвалася ААТ "Івацэвічдрэў" па цане 1.350—1.400 еўра за тону. У выніку прадпрыемству нанесены ўрон у асабліва буйным памеры на суму не меншую як 224.720 еўра.

У дачыненні да падазраваных распачата справа па ч. 3 арт. 424 КК (злоўжыванне ўладай або службовымі паўнамоцтвамі, якое мела вынікам цяжкія наступствы). Усе яны затрыманыя і змешчаныя пад варту.

КДБ працягвае правядзенне неабходных следчых дзеянняў і аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў, накіраваных на выяўленне і дакументаванне іншых эпізодаў супрацьпраўнай дзейнасці затрыманых.

4 сакавіка 2016 года прэм`ер-міністр Андрэй Кабякоў даручыў разгледзець магчымасць стварэння мэблевага кластара на тэрыторыі ААТ "Івацэвічдрэў".

"Трэба прапанаваць незапатрабаваныя плошчы малому і сярэдняму бізнесу і сказаць: вашы — ідэі, канчатковае выкананне і продаж, наша — любая пліта пад вашы патрэбы. Брэсцкая зямля багатая на малы бізнес, на прадпрымальніцкія таленты", — сказаў Кабякоў, словы якога прыводзіла прэс-служба ўрада. Ён дадаў, што неабходна, каб вакол асноўнага прадпрыемства было створана некалькі меншых кампаній, якія б разам забяспечвалі эфектыўную працу ўсяго комплексу.

Генеральны дырэктар ААТ Уладзімір Шульга тады заявіў, што перад прадпрыемствам стаіць задача зрабіць прадукцыю з аптымальнымі суадносінамі "цана — якасць".

Год таму паведамлялася, што прадпрыемства вырабляе каля 300 тыс. кубаметраў ДСП. "Цяпер мы займаем 50% унутранага рынку, плануем павялічыць долю да 60%", — заявіў Шульга. Кабякоў падтрымаў планы па актывізацыі працы ААТ "Івацэвічдрэў" на ўнутраным рынку. "У апошнія гады доля імпартных пліт скарацілася дзесьці на 30—40%. Неабходна працягнуць гэтую тэндэнцыю", — сказаў Кабякоў.

У ААТ "Івацэвічдрэў" ідзе рэалізацыя праекта "Арганізацыя мэблевай і лесапільнай вытворчасці". У лістападзе 2014 года ўведзены ў эксплуатацыю цэх лесапілавання, праектная магутнасць якога складае 60 тыс. куб. м у год круглага лесу пры двухзменным рэжыме працы. У 2015 годзе выраблена 20,7 тыс. куб. м лесаматэрыялаў.

Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН
Мінск, 6 красавіка 2017
 
Дата публикации:06.04.2017
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:717
 
Ключевые слова:
Деревообработка Івацэвічы Владимир Шульга Криминал
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме