https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Беларускія мультфільмы прымуць удзел у конкурсе ў Сербіі


Беларусь прадставяць тры анімацыйныя працы - "Нянюшкіны казкі", "Якія сны сніць мядзведзь" і "Вясна ўвосень".
Тры анімацыйныя стужкі "Беларусьфільма" будуць змагацца за перамогу на V фестывалі "Constantine`s gold coin" ("Залатая манета Канстанціна") у Сербіі, паведамілі ў прэс-службе кінастудыі.

На конкурс даслана каля 600 работ з 65 краін свету, 200 з іх адабраны для ўдзелу ў асноўнай конкурснай праграме ў пяці катэгорыях.

Беларусь прадставяць тры анімацыйныя працы — "Нянюшкіны казкі", "Якія сны сніць мядзведзь" і "Вясна ўвосень".

Фестываль "Constantine`s gold coin" пройдзе ў горадзе Ніш з 25 па 29 лiпеня.

"Вясна ўвосень"

Гэта экранізацыя казкі класіка беларускай літаратуры Уладзіміра Караткевіча, у якой аўтар вучыць дзяцей быць абачлівымі і спагадлівымі, выхоўвае любоў да ўсіх жывых істот. Маленькі Янка цяжка захварэў. Яму хочацца ўбачыць сонца, але дзень выдаўся пахмурным, непагодлівым. Сястра Янкі Аленка папрасіла сонца вызірнуць з-за хмар, але яно не пачула голас дзяўчынкі. І тады на дапамогу Аленцы прыйшлі птушкі і звяры, якія добра памяталі яе брата — ён ніколі іх не крыўдзіў. Усе разам яны заспявалі вясновыя песні і абудзілі сонца.

Рэжысёр і аўтар сцэнарыя Таццяна Кубліцкая, 10 хвілін.

"Якія сны сніць мядзведзь"

У аснову сюжэту пакладзены беларускія народныя абрады. Гэта смешная, кранальная гісторыя, агучаная каларытнай беларускай мовай. У ёй распавядаецца пра тое, як людзі будзілі спячага ў бярлозе мядзведзя, які скраў з неба сонца, чым затрымаў прыход вясны. Фільм пазнавальнага плана, знаёміць дзяцей са старадаўнімі беларускімі традыцыямі і абрадамі.

Аўтар сцэнарыя і рэжысёр Руслан Сінкевіч, 6,5 хвілін.

"Нянюшкіны казкі"

Па матывах казак братоў Грым. Познім вечарам мама ўкладвае спаць маленькую дачку. Дзяўчынка не хоча спаць і просіць сабаку Ашу расказаць ёй страшэнную казку. Аша распавядае казку пра дзяўчынку Грэтэль і яе брата Гензеля. Непаслухмяны хлапчук, пакрыўдзіўшыся на сястру, збег у таямнічы лес. Грэтэль кінулася ратаваць брата. Дзеці заблукалі, і пакуль шукалі дарогу дадому, сустрэлі на сваім шляху добрых і не вельмі загадкавых істот, патрапілі ў дом да бабулькі, якая апынулася чараўніцай, а пасля добры волат паказаў ім дарогу дадому.

Рэжысёр і аўтар сцэнарыя Алена Пяткевіч, 13 хвілін.
___________________________________

Міжнародны фестываль "Залатая манета Канстанціна" за пяць гадоў свайго існавання стаў важнай падзеяй у галіне анімацыі для дзяцей, адным з прэстыжных форумаў, у якім прымаюць удзел як пачаткоўцы мультыплікатары, так і прафесіяналы. Фестываль праводзіцца ў гонар рымскага імператара Канстанціна, які нарадзіўся ў Нішы.

Мінск, 17 ліпеня 2017
Sputnik
 
Дата публикации:17.07.2017
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:707
 
Ключевые слова:
Анимация Мультипликация Фэст культуры Сербия
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме