https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Долар і расійскі рубель падаражэлі на біржавых таргах


15 жніўня на таргах Беларускай валютна-фондавай біржы беларускі рубель знізіўся да долара ЗША і расійскага рубля, умацаваўся да еўра.
Па выніках таргоў курс еўра знізіўся на 0,0066 рубля (0,29%) і склаў 2,2907 рубля.

Курс долара вырас на 0,0044 рубля (0,23%) і склаў 1,9498 рубля.

Курс расійскага рубля (за 100 адзінак) вырас на 0,0014 рубля (0,04%) і склаў 3,2541 беларускага рубля за 100 расійскіх.

У курсаўтварэнні Нацбанк выкарыстоўвае механізм прывязкі курсу рубля да кошыка валют, у якім удзельная вага расійскага рубля складае 50%, долара ЗША і еўра — 30 і 20%.

Беларускі рубель рэагуе на дынаміку курсу расійскага рубля, якая шмат у чым залежыць ад цэн на нафту. Цэны на нафту панізіліся з-за боязі аб зніжэнні попыту з боку Кітая, які з`яўляецца другім спажыўцом нафты ў свеце. Бягучыя каціроўкі нафты маркі Brent знаходзяцца паблізу 51 долара ЗША за бараль.

У Расіі сярэдняўзважаны курс долара да рубля разлікамі "заўтра" на адзінай гандлёвай сесіі ММВБ, па якім устанаўліваецца афіцыйны курс Цэнтрабанка, на 11.30 аўторка вырас на 12,76 капейкі, склаўшы 59,9266 рубля.

Аляксей Арэшка, БелаПАН
Мінск, 15 жніўня 2017
 
Дата публикации:15.08.2017
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:720
 
Ключевые слова:
Курс валют Белорусский рубль Финансы Биржевые торги
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме