Курс валютпокупкапродажа
USD335.54336.71
EUR395.19397.66
RUR5.815.87
www.kurs.kz
 


 




Найти
 
 


Фестываль тэатру, творчасці і чытанняў пройдзе ў Мінску 21-24 верасня


У гэтым годзе "Казачны джэм" праводзіцца на працягу чатырох дзён, адразу на некалькіх пляцоўках пройдуць тэатральныя паказы для самых маленькіх, чытанні, майстар-класы і працуюць творчыя майстэрні, распавялі ў Нацыянальным цэнтры сучасных мастацтваў.
Трэці фестываль "Казачны джэм" будзе разлічаны на дзяцей ва ўзросце ад паўгода.

У праграме — пастаноўкі, якія ўлічваюць асаблівасці развіцця дзяцей рознага ўзросту, знаёмства з сучаснымі беларускім і замежнымі аўтарамі, чытанне ўслых казак на рускай і беларускай мовах, жывая музыка, майстар-класы з магчымасцю зрабіць нешта сваімі рукамі.

"Мы хочам сабраць у адным месцы тэатральныя калектывы, асобных аўтараў, акцёраў, музыкаў, якія ў сваёй творчасці звяртаюцца да казак і прыдумляюць разнастайныя формы, каб казка заставалася жывой і чароўнай гісторыяй для гледача", — тлумачыць рэжысёр, кіраўнік асветніцкай установы "Арт-Кропка" Наталля Леванава.

Яна адзначыла, што калі раней бабулі і дзядулі з дапамогай казак перадавалі свой жыццёвы вопыт, то зараз гэтая традыцыя амаль страчана. "Хоць казкі па-ранейшаму застаюцца адлюстраваннем рэчаіснасці — мы ўсе часам і вожыкі ў тумане, і Алісы, і маленькія прынцы, і яшчэ шмат хто".

Прыкладны расклад мерапрыемстваў:

21-23 верасня — тэатральныя паказы для самых маленькіх, чытанні, майстар-класы і творчыя майстэрні ў Нацыянальным цэнтры сучасных мастацтваў (НЦСІ, вул. Някрасава, 3);

23 верасня — паказы шоу-квэста "Падарожжа ў Ізумрудны горад" у дзіцячым тэатры "Кропка" (пр-т Пераможцаў, 9);

24 верасня
— паказы спектакля-інсталяцыі "Лабірынт" польскага калектыву Art Fraction Foundation (для гледачоў ад 0 да 3 гадоў) у тэатры "Кропка";

21-24 верасня
— у НЦСІ пройдуць тэатральныя паказы, беларускія аўтары прэзентуюць свае новыя кнігі, акцёры і музыкі агучваюць казкі на плёнках у праекце "Дыястужка Live";

24 верасня
— казачны дзень у РНПЦ дзіцячай хірургіі арганізуюць клоўны Funny nouse.

Большасць удзельнікаў — камерныя тэатральныя калектывы з Мінска: бэбі-тэатр "Бусы", "Лямцавая батлейка", ParadoxPinoccio, тэатр лялек, святла і цені "Дом сонца", дзіцячы тэатр "Кропка".

З Брэста прыедзе калектыў "Наадварот", з Віцебска і Салігорска "Цыбулькавы тэатр", "BabyBox" — госці з Тулы.

Упершыню ў фестывалі прымае ўдзел Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Якуба Коласа з Віцебска — калектыў пакажа спектакль па гісторыям Сяргея Казлова пра Вожыка і Медзведзяня "Тр`ям! Вітаю!".

"Дзеці ўспрымаюць казку, як гісторыю. Дарослыя могуць праз персанажа аналізаваць жыццё. Але ў любым выпадку для іх гэта агульны свет, тое, з чаго не вырастаюць", — кажа Леванава.

Артысты падчас спектакляў знаходзяцца прама перад дзецьмі, яны могуць адказваць на пытанні, не руйнуючы атмасферу, рэагаваць на дзіцяці, бачыць яго вочы. Атрымліваецца жывы, адкрыты кантакт. Гэта новы досвед для дзіцяці, а яго рэакцыя — часам адкрыццё для мамы і таты.
_____________________________________

Кошт квіткоў:

дзіцячы — 12 рублёў,
дарослы — 7 рублёў;
сямейны (тата, мама і дзіця) — 22 рублі;
для брацікаў і сястрычак ва ўзросце да года ўваход вольны;
шматдзетныя сем`і купляюць білет на двух дзяцей і неабходную колькасць для дарослых.

Мінск, 16 верасня 2017
Sputnik
 
Дата публикации:16.09.2017
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:67
 
Ключевые слова:
Фэст культуры Мінск Театр Современное искусство
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме