https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


У Белавежскай пушчы знойдзены крамянёвыя артэфакты каменнага веку


Пра гэта паведаміў навуковы супрацоўнік нацыянальнага парку Руслан Кніга.
Удзельнікі першай міжнароднай археалагічнай экспедыцыі ў Белавежскай пушчы знайшлі крамянёвыя артэфакты каменнага веку. 

На тэрыторыі нацыянальнага парку гэтай восенню рэалізуецца даследчы праект "Белавежская пушча - агульная спадчына" пры актыўным удзеле навуковых супрацоўнікаў Інстытута археалогіі і этналогіі Польскай акадэміі навук і Інстытута гісторыі НАН Беларусі.

Мэтай супрацоўніцтва з`яўляецца вывучэнне археалагічнай спадчыны самага старажытнага ляснога масіву Еўропы. У час першага этапу экспедыцыі быў праведзены ўлік помнікаў археалогіі на тэрыторыі беларускай часткі пушчы (кварталы 560, 561, 593, 749, 775, 805, 807), якія затым нанеслі на карты з дапамогай сістэмы GPS.

Другі этап быў прысвечаны даследаванню аднаго з курганападобных насыпаў ва ўрочышчы Язвінка. Такія аб`екты раскіданы па ўсёй тэрыторыі нацыянальнага парку, але ў адрозненне ад курганоў розных эпох, раскопкі на іх раней не праводзіліся.

Да пачатку работ меркавалася, што гэты насып таксама з`яўляецца курганом X-XIII стагоддзяў. Аднак па выніках раскопак ніякіх слядоў штучнай падсыпкі не знойдзена, у той жа час даследчыкі выявілі 39 крамянёвых артэфактаў.

"Гэта апрацаваны крэмень, як мяркуецца, каменнага веку. На жаль, ніякіх прылад працы, інвентару, па якіх можна было б больш дакладна вызначыць эпоху, культуру ў кургане не было. Узнікла рабочая гіпотэза, што гэта маглі быць загатоўкі наканечнікаў, зробленыя на стаянцы першабытным паляўнічым", - растлумачыў навуковы супрацоўнік Інстытута гісторыі Алег Ткачоў.

Плануецца, што ў наступным годзе работы ў рамках праекта "Белавежская пушча - агульная спадчына" будуць прадоўжаны.

15 лістапада 2017, Брэст
БЕЛТА
 
Дата публикации:15.11.2017
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:800
 
Ключевые слова:
Белавежская пушча Археология Артефакты Каменный век
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме